Выпрабаванні доследных партый айчыннага электрамабіля запланаваныя на снежань — дырэктар “БелДжы”
23 жніўня, Позірк. Выпрабаванні доследных партый айчыннага электрамабіля плануюцца ў снежні, пасля гэтага будуць зробленыя “тэхніка-камерцыйныя заключэнні для магчымасці серыйнай вытворчасці”, паведаміў дзяржвыданню “Рэспубліка” дырэктар СЗАТ “БелДжы” Генадзь Свідзерскі.
“Ідэя стварэння беларускага электрамабіля з’явілася пасля куплі ліцэнзіі, якая дала доступ да пэўнай дакументацыі, — адзначыў ён. — Платформа будзе вырабляцца на канвееры серыйнага завода “БелДжы” па дакументацыі электрамабіля, распрацаванай у акадэміі навук”.
Паводле яго слоў, пасля атрымання прамысловых узораў у канцы года можна будзе казаць аб камерцыйных і тэхнічных перспектывах развіцця гэтага кірунку.
“Адно зразумела ўжо цяпер: гэта важны крок у авалоданні кампетэнцыямі ў распрацоўцы і пастаноўцы на вытворчасць легкавых аўтамабіляў”, — падкрэсліў Свідзерскі.
Рабочая назва беларускага электрамабіля — BelGee eX50, паведаміў намеснік генеральнага дырэктара Аб’яднанага інстытута машынабудавання па высокааўтаматызаваным электратранспарце Аляксандр Бялевіч.
Выданне сцвярджае, што на першым этапе будуць вырабленыя пяць “абсалютна ідэнтычных узораў для адпрацоўкі серыі”. “Гэта свайго роду доследна-прамысловая партыя, якая будзе праходзіць усе выпрабаванні ў наступным годзе. У гэтым жа запланаваныя першасныя тэсты”, — гаворыцца ў публікацыі.
“Звычайна доследная партыя вырабляецца ў аб’ёмах некалькіх дзесяткаў ці сотняў штук. Аднак гэтага будзе дастаткова, каб вытворцы змаглі ацаніць свае выдаткі. Бо адным з праблемных пытанняў з’яўляецца канчатковы кошт прадукту. Таму ўся дакументацыя павінна прайсці праз заводы, каб яны разумелі, колькі гэта каштуе на этапе доследных узораў і колькі гэта потым можа каштаваць у серыі”, — удакладніў Бялевіч.
Заяўляецца, што “беларускага ў электракары будзе дастаткова шмат”, “паводле ацэнак спецыялістаў, больш за 60%”.
“Уся сілавая ўстаноўка і батарэя будзе беларускай. Ячэйкі, зразумела, кітайскія. Цягавы электрарухавік таксама наш, як і сілавая электроніка. Элементная база пакупная, але яе кошт — менш за 50% кошту інвертара. Зборка друкаваных плат, праграмаванне, алгарытміка — усё беларускае. Сістэма кіравання аўтамабілем таксама айчынная. Кузаў зноў жа зварваецца ў Беларусі, афарбоўка таксама. Ступень лакалізацыі вельмі глыбокая. І яна больш, чым у класічнага Х50”, — сказаў Бялевіч.
Чакаецца, што маса машыны складзе крыху больш за дзве тоны, максімальная хуткасць — 140 км/г, запас ходу па цыкле NEDC — больш за 300 км.
Раней Свідзерскі заяўляў, што “БелДжы” павінна быць гатова да доследнай вытворчасці электрамабіляў у верасні гэтага года.
Завод замовіў у кітайскай кампаніі Geely пяць камплектаў — без рухавікоў унутранага згарання (РУЗ) і каробак перадач.
Свідзерскі паведаміў, што беларускія арганізацыі і прадпрыемствы супрацоўнічаюць паміж сабой “па інвертарах, электрарухавіках”. “Сама ідэя заключалася ў тым, што машына павінна стаць на дзеючы канвеер “БелДжы”, тым самым зэканоміўшы сродкі на падрыхтоўку вытворчасці, і павінна ўтрымліваць блокі, распрацаваныя ў краіне. Вырашаюцца пытанні па вырабе акумулятара, і, я думаю, у верасні ўжо будзе гатовы ўвесь набор для вытворчасці доследнай партыі электракараў”, — заявіў ён.
22 кастрычніка 2021 года Аляксандр Лукашэнка даручыў ураду пашырыць выкарыстанне ў Беларусі электратранспарту, увязаўшы гэта з запускам Беларускай АЭС і тым, што “ўжо практычна ўсе краіны ідуць гэтым шляхам”. Месяцам пазней ён падпісаў указ аб стымуляванні выкарыстання электрамабіляў.
27 ліпеня 2022 года першы намеснік прэм’ер-міністра Мікалай Снапкоў па выніках нарады на заводзе “БелДжы” заявіў, што ў Беларусі да 2025-га “павінны максімальна асвоіць камплектную базу ўласнага электрааўтамабіля”.
10 верасня 2022 года Аб’яднаны інстытут машынабудавання Нацыянальнай акадэміі навук прадставіў “першы айчынны спартыўны электрамабіль” на ралі Minsk ELECTRO-2022. Бялевіч, тады начальнік навукова-інжынірынгавага цэнтра АІМ, паведаміў, што “большасць электронікі ў электрамабілі, у тым ліку сістэма кіравання — уласнай вытворчасці”.
Раней прадстаўнікі НАН неаднаразова заяўлялі пра намер стварыць айчынны электрамабіль. Прадстаўленыя пасля ўзоры мелі абмежаваную ступень лакалізацыі. Навукоўцы не раз заяўлялі пра складанасць арганізацыі поўнага цыкла вытворчасці электрамабіляў у Беларусі, у тым ліку праз спецыфіку вырабу батарэй, адсутнасць лініі вытворчасці кузаваў і інш.
Паводле даных Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі, за студзень — ліпень на айчынным рынку быў прададзены 1.261 электрамабіль.
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку лістапада суседнія краіны ЕС спынілі 650 спробаў пранікнення нелегалаў з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЛузгіна: Падзенне рубля да долара — гэта рэакцыя на патанненне расійскай валюты (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка