Мінск 20:31

Упершыню ў Беларусі праведзена лапараскапічная рэзекцыя падстраўнікавай залозы

Фота: Міністэрства аховы здароўя

21 жніўня, Позірк. Упершыню ў Беларусі, у Мінскім навукова-практычным цэнтры хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі, праведзена лапараскапічная рэзекцыя падстраўнікавай залозы, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Пацыент выпісаны для амбулаторнага лячэння на восьмыя суткі пасля аперацыі ў “добрым фізічным статусе”.

Ўмяшанне правяла брыгада аддзялення партальнай гіпертэнзіі (хірургічнай) у складзе хірурга Тараса Чарнышова, загадчыка аддзялення дацэнта Леаніда Кіркоўскага, анестэзіёлагаў Наталлі Ягоравай і Алены Вяроўка. Аперацыйным кансультантам быў дырэктар цэнтра, галоўны хірург Міністэрства аховы здароўя акадэмік Алег Румо.

“Гэты від высокатэхналагічнай аперацыі на падстраўнікавай залозе стаў новай прыступкай у развіцці хірургічнай дапамогі насельніцтву Беларусі. Далейшае развіццё дадзенай методыкі аперацыі дазволіць палепшыць вынікі лячэння і паскорыць рэабілітацыю гэтай катэгорыі пацыентаў“, — адзначае міністэрства.

Падстраўнікавая жалеза, паводле медыцынскіх крыніц, — адзін з найскладанейшых для хірургічнага ўмяшання органаў. Да нядаўняга часу яе рэзекцыя магла быць выкананая толькі метадам адкрытай аперацыі, што азначала доўгі аднаўленчы перыяд і павялічвала рызыку ускладненняў.

Падзяліцца: