Мінск 07:12

ЕБРР падвысіў прагноз па росце ВУП Беларусі

Ілюстрацыйнае фота: трактор.бел

15 траўня, Позірк. Рост валавога ўнутранага прадукту Беларусі па выніках 2024 года складзе 2,8%, адпаведны прагноз утрымліваецца ў травеньскім дакладзе Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) пра перспектывы рэгіянальнай эканомікі.

Адметна, што летась у верасні інвестыцыйная структура прагназавала рост беларускай эканомікі па выніках 2024-га на ўзроўні 1,3%.

На думку аналітыкаў ЕБРР, “паколькі маштабныя санкцыі, верагодна, будуць перашкаджаць эканамічнаму развіццю ў кароткатэрміновай і сярэднетэрміновай перспектыве, чакаецца, што тэмпы росту запаволяцца да 2,8% у 2024 годзе і 2,2% у 2025 годзе, што спалучана з высокімі рызыкамі пагаршэння перспектыў”.

Прагноз банка па краінах — суседзях Беларусі на 2024 і 2025 гады такі: Латвія — 1,8% і 2,6% адпаведна, Літва — 1,5% і 2,3%, Польшча — 2,9% і 3,5%, Расія — 2,5% і 1,5%, Украіна — 3% і 6%.

Па выніках першага квартала 2024 года ВУП Беларусі вырас на 4,1% да аналагічнага перыяду мінулага года.

Згодна з важнейшымі прагнознымі (дэ-факта планавымі) параметрамі развіцця краіны на 2024 год, прырост ВУП павінен скласці 3,8%.

Еўразійскі банк развіцця чакае рост беларускай эканомікі па выніках гэтага года на ўзроўні каля 2%, Міжнародны валютны фонд — 2,4%, Сусветны банк — 1,2%, даследчы цэнтр BEROC — 2,1%.

У 2023 годзе ВУП вырас на 3,9%, у 2022-м — знізіўся на 4,7%, у 2021-м эканоміка вырасла на 2,3%, у 2020-м — скарацілася на 0,9%.

Эксперт BIPART: Рост ВУП Беларусі будзе залежаць ад стану эканомікі Расіі

10 траўня, Позірк. Выкананне планаў па росце эканомікі Беларусі ў вялікай ступені звязана з тымі макраэканамічнымі ўмовамі, у якіх працуе Расія, заявіў 10 траўня на прэс-канферэнцыі эксперт Беларускага інстытута рэформы і трансфармацыі публічнага адміністравання (BIPART) эканаміст Аляксандр Малярэнка. Паводле яго …
Падзяліцца: