Мінск 23:27

Затрыманы сын галоўнага трэнера хакейнай зборнай Беларусі — СМІ

Скрыншот: ютуб-канал "СЭ хакейны"

6 кастрычніка, Позірк. У Мінску затрыманы грамадзянін Расіі, хакейны агент Мікіта Квартальнаў, паведамляе спартыўны партал “Трыбуна”.

Паводле інфармацыі медыя, гэта адбылося тры дні таму. Прычыны невядомыя.

5 кастрычніка тэлеграм-канал “Хакей без цэнзуры” паведаміў, што мужчына “затрыманы на 10 сутак”.

Мікіта Квартальнаў — сын Дзмітрыя Квартальнага, галоўнага трэнера зборнай Беларусі і клуба “Дынама” (Мінск), які выступае ў Кантынентальнай хакейнай лізе.

На абедзве пасады расіянін быў прызначаны 11 красавіка 2023 года.

30-гадовы Квартальнаў-малодшы — былы хакеіст. Нарадзіўся ў Бостане, калі ў мясцовым клубе Нацыянальнай хакейнай лігі выступаў яго бацька. У “Вікіпедыі” пазначана, што мае таксама грамадзянства ЗША. Выступаў за розныя расійскія клубы. Кар’еру завяршыў ва ўзросце 24 гадоў праз хваробу.

Раней у СМІ неаднаразова паведамлялася, што Квартальнаў у якасці агента спрабуе ўплываць на кадравую палітыку мінскага “Дынама”.

Падзяліцца: