Генштаб: Мерапрыемствы комплекснай праверкі ва Узброеных сілах будуць нарошчвацца
15 сакавіка, Позірк. Праверка баявой гатоўнасці злучэнняў і вайсковых частак Узброеных сіл Беларусі носіць “комплексны характар”, яе мерапрыемствы “будуць нарошчвацца”, заявіў начальнік Генеральнага штаба УС Віктар Гулевіч.
Паводле яго слоў, якія перадае прэс-служба Міністэрства абароны, цяпер прыводзяцца ў гатоўнасць да “выканання задач па прызначэнні” 19-я асобная механізаваная брыгада Паўночна-Заходняга аператыўнага камандавання (дыслакуецца ў вёсцы Заслонава Лепельскага раёна Віцебскай вобласці. — “Позірк“.) і шэраг воінскіх часцей Заходняга аператыўнага камандавання. У рамках праверкі прадугледжаны прызыў ваеннаабавязаных з запасу, адзначае ваеннае ведамства.
“Асабоваму складу правяраемых злучэнняў і воінскіх часцей трэба будзе выканаць увесь комплекс мерапрыемстваў па падрыхтоўцы ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі да ўжывання, загрузцы на транспарт запасаў матэрыяльна-тэхнічных сродкаў, — сказаў Гулевіч. — У наступным войскам трэба будзе выйсці ў прызначаныя раёны і пасля іх заняцця быць у гатоўнасці да правядзення серыі вучэнняў, у тым ліку з баявой стральбой”.
У ходзе праверкі запланаванае перамяшчэнне ваеннай тэхнікі, што можа прывесці да абмежавання руху грамадзянскага транспарту па дарогах агульнага карыстання і ўчастках мясцовасці, падкрэслілі ў Мінабароны.
Падстаў для непакою праз актыўнасць беларускіх вайскоўцаў ля мяжы няма, мяркуе Мінабароны Літвы
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская да гадавіны смерці Рамана Бандарэнкі: Мы павінны выходзіць, пакуль не вернем сабе краіну (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаЦіханоўская і прэзідэнт Германіі абмеркавалі будучыню Еўропы пасля змены ўлады ў ЗША (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка7 лістапада Польшча зафіксавала найменшую з канца лютага колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка