be
Arrow
Мінск 16:01

Праваабаронцы: Грамадзянін РФ Маскалёў, які збег з-пад хатняга арышту ў Беларусь, экстрадаваны на радзіму

12 красавіка, BPN. Грамадзянін Расіі Аляксей Маскалёў экстрадаваны з Беларусі ў Расію, паведаміў расійскі праваабарончы праект ОВД-Інфо са спасылкай на адваката, які паспрабаваў патрапіць да яго 12 красавіка ў жодзінскую турму.

У той жа час “супрацоўнік турмы Жодзіна ў гутарцы з ОВД-Інфо адмовіўся даваць інфармацыю аб месцазнаходжанні Аляксея Маскалёва: трэба асабіста з’явіцца ва ўстанову і прад’явіць пашпарт, каб атрымаць даведку аб чалавеку, які знаходзіцца там”.

Адвакат ад ОВД-Інфо, які прадстаўляе інтарэсы Маскалёва ў Расіі, заявіў, што яму не паведамлялі аб экстрадыцыі падабароннага.

30 сакавіка па запыце Расіі Маскалёў быў затрыманы ў Мінску, куды збег з-пад хатняга арышту напярэдадні суда, які прыгаварыў яго да двух гадоў пазбаўлення волі за “публічнае распаўсюджванне заведама ілжывай інфармацыі аб выкарыстанні Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі”.

13-гадовая дачка Маскалёва, якую ён выхоўвае ў адзіночку, змешчана ў прытулак у Тульскай вобласці. Расійскія ўлады пачалі пераследваць сям’ю Маскалёвых пасля таго, як дзяўчынка на ўроку выяўленчага мастацтва намалявала антываенны малюнак.

Падзяліцца: