Мінск 12:03

“Экстрэмісцкімі матэрыяламі” прызнаныя старонкі ў сацсетках “Радыё Рацыя”, паэта Хадановіча і рэжысёра Халезіна

Андрэй Хадановіч. Скрыншот відэа з ютуб-канала “ХАДАНОВІЧ I CHADANOVIC”

31 кастрычніка, Позірк. Рашэннямі розных судовых інстанцый “экстрэмісцкімі матэрыяламі” прызнаныя тэлеграм-каналы паэта Андрэя Хадановіча “ХАДАНОВІЧ I CHADANOVIC” і яго лагатып, а таксама “Андрэй Хадановіч”.

Адпаведныя змены ўнесены ў размешчаны на сайце Міністэрства інфармацыі Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Таксама ў спіс унеслі тэлеграм-чат мастацкага кіраўніка, рэжысёра “Свабоднага тэатра” Мікалая Халезіна “Khalezin Chat”, тэлеграм-канал і старонку ў “Фэйсбуку” “Беларускае Радыё Рацыя” і іх лагатыпы, а таксама старонку ў “Фэйсбуку” грамадскай ініцыятывы “BY ORG “Альтэрнатыва”.

Падзяліцца: