Лукашэнка накіраваў войскі на мяжу з Украінай, каб не адпраўляць у Курскую вобласць РФ — Латушка
10 жніўня, Позірк. Гісторыя пра беспілотнікі, што нібыта заляцелі з боку Украіны і былі збітыя СПА Беларусі, неабходная рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, каб вярнуць войскі на беларуска-ўкраінскую мяжу, лічыць кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ), намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка.
Уладзімір Пуцін, выказаў меркаванне палітык у відэакаментарыі 10 жніўня, у адпаведнасці з палажэннямі Ваеннай дактрыны Саюзнай дзяржавы мог звярнуцца да Лукашэнкі з просьбай накіраваць беларускае войска на абарону Курскай вобласці РФ.
“Лукашэнка, вядома, не хоча гэта рабіць, для яго гэта трыгерная сітуацыя, — сказаў кіраўнік НАУ. — Ён баіцца накіраваць Узброеныя сілы Беларусі на тэрыторыю Расіі абараняць Расійскую Федэрацыю. Таму ён ізноў вымушаны вярнуць войскі да мяжы з Украінай, парушыць, мусіць, нейкія абавязацельствы, якія ён даваў Кітаю, магчыма, Францыі, <…> каб не накіроўваць на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі”.
Лукашэнка, паводле слоў Латушкі, “загуляўся ў вайнушку”, ладзячы “ігрышчы для аднаго гледача ў Крамлі”. Беларускім вайскоўцам, адзначыў ён, “цяпер вельмі важна ўсвядоміць, куды могуць завесці іх гульні дыктатара”.
“Адна справа змагацца віртуальна, <…> зусім іншая — у рэальным жыцці. У рэальным жыцці давядзецца паміраць па-сапраўднаму, — сказаў палітык, пасля чаго завочна звярнуўся з пытаннем да беларускіх вайскоўцаў. — Вы сапраўды гатовыя памерці за Лукашэнку для Пуціна? Вось пытанне, якое павінны задаць сабе вы, вайскоўцы, ваеннаслужачыя, генералы і афіцэры. А ў вашых сілах закончыць гэтую гульню”.
10 жніўня Лукашэнка абвінаваціў Узброеныя сілы Украіны ў нібыта парушэнні паветранай прасторы Беларусі беспілотнікамі і заявіў, што беларускія войскі збілі некалькі цэляў. Неўзабаве пасля гэтага міністр абароны Віктар Хрэнін паведаміў, што на ўказанне Лукашэнкі ўзмацняецца групоўка войскаў “на Гомельскім і Мазырскім тактычных напрамках з мэтай рэагавання на любыя магчымыя правакацыі”.
МЗС заявіла, што Мінск “неадкладна давядзе падрабязную інфармацыю пра інцыдэнт да профільных структур ААН і АБСЕ, а таксама да членаў міжнародных арганізацый і аб’яднанняў”, у якіх знаходзіцца Беларусь, ініцыіруе “адпаведныя кансультацыі са сваімі саюзнікамі і партнёрамі, а таксама па лініі міжнародных структур”.
Пазней часовай паверанай у справах Украіны Вользе Цімуш была ўручана нота з патрабаваннем “прыняць вычарпальныя меры для выключэння ў будучым такіх інцыдэнтаў, якія могуць прывесці да далейшай эскалацыі сітуацыі ў рэгіёне”. МЗС дала зразумець украінскаму дыпламату, што калі амбасада ў Мінску не дасць рады гэтай задачы, яна можа быць закрытая.
Лукашэнка ў гэты ж дзень упершыню згадаў падзеі ў Курскай вобласці РФ, куды ў ноч на 6 жніўня зайшлі ўкраінскія войскі, якія ў далейшым усталявалі кантроль над шэрагам населеных пунктаў. Пасля яго слоў МЗС Беларусі выказала занепакоенасць сітуацыяй у гэтым расійскім рэгіёне і салідарызавалася з яго жыхарамі, а таксама асудзіла Украіну за “бессэнсоўную авантуру”.
Адметна, што ў сітуацыі, якая склалася ў Курскай вобласці, расійская прапаганда абвінавачвала ў тым ліку Лукашэнку, які раней загадаў адвесці войскі ад мяжы з Украінай, з прычыны чаго ўкраінскія фарміраванні, што нібыта знаходзіліся з іншага боку, вызваліліся для правядзення аперацыі ў РФ.
- Грамадства, ПалітыкаРэктар МДЛУ: Мы зрабілі свае высновы пасля 2020 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваМінздароўя справаздачылася аб датэрміновым выкананні плану па эндапратэзаванніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла шостае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — кастрычніку 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСярод падыходаў у апазіцыйнай палітыцы становіцца бачны новы — "прымірэнне", лічыць ДракахрустМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаПра двух палонных байцоў палка Каліноўскага больш за два гады няма ніякіх звестак — камандзір ПККМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ палку Каліноўскага не ведаюць, як іх былы баец Максім Ралько апынуўся ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціха (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціхаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і міністр замежных спраў Канады абмеркавалі магчымасць выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка