Мінск 09:17

На пажары ў полі ў Слуцкім раёне загінула дзіця

Скрыншот відэа СК

11 жніўня, Позірк. Аб гібелі дзіцяці на пажары ў Слуцкім раёне паведаміла прэс-служба Следчага камітэта.

Трагедыя адбылася ўвечары 11 жніўня паблізу вёскі Навінкі. На полі адбылося ўзгаранне цюкоў саломы. Падчас ліквідацыі пажару работнікамі МНС знойдзена цела 11-гадовага дзіцяці, гаворыцца ў рэлізе.

“Паводле папярэдняй інфармацыі, кампанія дзяцей ва ўзросце ад 10 да 13 гадоў гуляла каля цюкоў саломы. Адзін з хлопцаў чыркнуў запальнічкай — рулоны тут жа ўспыхнулі, — паведамляе СК. — Спачатку падлеткі спрабавалі самастойна патушыць пажар, але беспаспяхова. Затым сястра загінулага пабегла да бабулі і расказала пра тое, што адбылося. Жанчына неадкладна патэлефанавала ў МНС”.

Слуцкім раённым аддзелам Следчага камітэта па гэтым факце праводзіцца праверка. На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група.

Падзяліцца: