Мінск 19:59

Італьянская амбасада будзе выбарачна правяраць мэтавае выкарыстанне выдадзеных беларусам віз

Крыніца: pixabay.com

13 жніўня, Позірк. Амбасада Італіі пры паўторным звароце будзе праводзіць “выбарачны маніторынг мэтавага выкарыстання выдадзеных віз”, выдадзеных беларусам, паведаміў візавы цэнтр гэтай краіны ў Мінску.

Там нагадалі, што пры атрыманні італьянскай шэнгенскай візы “галоўнай краінай прызначэння з’яўляецца Італія (што не выключае транзіт або знаходжанне ў іншых краінах Шэнгенскай зоны)”.

Пры паўторным звароце па візу ў візавым цэнтры будуць прасіць заяўнікаў “прадставіць сведчанні ранейшых паездак у Італію”, сярод якіх могуць быць аплачаныя білеты і пражыванне ў Італіі з указаннем прозвішчаў і дат, імянныя чэкі на выдаткі ў Італіі (сума аднаго не менш за 50 еўра), выпіска з банкаўскага рахунку, якая адлюстроўвае выдаткі ў Італіі. Для заяўнікаў па запрашэнні грамадзян Італіі — сумесныя фатаграфіі.

Вышэйназваныя матэрыялы, як адзначылі ў візавым цэнтры, “не ўваходзяць у абавязковы пакет дакументаў, але могуць аказацца карыснымі для рашэння аб выдачы візы”.

Падзяліцца: