Лукашэнка спадзяецца на новы этап “развіцця двухбаковых адносін” з Пакістанам
14 жніўня, Позірк. Аб гатоўнасці абмеркаваць крокі па “далейшаму пашырэнню ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва” паміж Беларуссю і Пакістанам гаворыцца ў віншаваннях Аляксандра Лукашэнкі прэзідэнту гэтай краіны Асіфу Алі Зардары і прэм’ер-міністру Шахбазу Шарыфу з Днём незалежнасці.
У пасланні кіраўніку дзяржавы сцвярджаецца, што краіны “на працягу доўгіх гадоў развіваюць узаемадзеянне на аснове партнёрства і даверу”.
Праведзеныя за 30 гадоў пасля ўстанаўлення дыпламатычных адносін “шэраг двухбаковых мерапрыемстваў”, сцвярджае віншавальнік, “паспрыяе росквіту Беларусі і Пакістана”.
Падзякаваўшы кіраўніку пакістанскага ўрада за падтрымку ўступлення Беларусі ў Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва, Лукашэнка “пацвердзіў гатоўнасць да далейшай плённай працы на міжнародных пляцоўках”.
“Упэўнены, што арганізацыя сумесных мерапрыемстваў, вызначаных у час нашай гутаркі ў Астане [на палях саміта ШАС 3–4 ліпеня, на якім Беларусь прынялі ў гэту арганізацыю. — “Позірк”.], дазволіць нам пачаць новы этап развіцця двухбаковых адносін”, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.
Ён “выказаў надзею” на сустрэчы з лідэрамі Пакістана падчас свайго візіту ў Ісламабад і “абмеркаванне крокаў па далейшым пашырэнні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж дзвюма дзяржавамі”.
На нарадзе па міжнародных пытаннях 29 ліпеня ў Мінску Лукашэнка заявіў, што дамовіўся з Шарыфам аб адпаведным візіце.
“Прэм’ер наўпрост сказаў: вось нас вельмі гэта цікавіць, нам гэта трэба… Калі ласка, прыедзьце да нас у Пакістан. Мы дамовіліся, што недзе напрыканцы года я з візітам буду ў Пакістане. Да гэтага часу трэба мець пэўныя напрацоўкі. Пакістан — 200 з лішнім мільёнаў чалавек”, — адзначыў ён.
У спробе пераарыентавацца на рынкі ў тым ліку азіяцкіх дзяржаў прадстаўнікі Мінска ў 2023 годзе неаднаразова праводзілі перагаворы з уладамі Пакістана.
30 траўня ў Ісламабадзе ранейшы міністр замежных спраў Сяргей Алейнік (зняты з пасады 27 чэрвеня, пазней адпраўлены ў Савет Рэспублікі) абмеркаваў з пакістанскім калегам Білавалам Бхутта Зардары “стварэнне зборачных вытворчасцей беларускіх трактароў і электратранспарту”. Беларускі бізнес, паводле слоў кіраўніка МЗС, зацікаўлены пастаўляць у Пакістан сельскагаспадарчую, кар’ерную і дарожна-будаўнічую тэхніку, прадукцыю дрэваапрацоўкі і фармацэўтыкі.
Лукашэнка, віншуючы ў 2023 годзе папярэдняга прэзідэнта краіны Арыфа Алві, зазначыў, што Мінску і Ісламабаду “па сілах эфектыўна нарошчваць сувязі ў сферах прамысловасці, фармацэўтыкі, сельскай гаспадаркі, вытворчасці электратранспарту, нафтахіміі, адукацыі, навукі і тэхналогій”.
У лістападзе таго ж года Беларусь завяршыла працэдуры ратыфікацыі пагаднення з Пакістанам аб узаемнай адмене візавага рэжыму для ўладальнікаў дыпламатычных пашпартоў.
Пакістан з’яўляецца далёка не самым буйным гандлёвым партнёрам Беларусі. Даныя аб узаемным гандлі за 2022 і 2023 год адсутнічаюць. У студзені — жніўні 2021-га, паводле інфармацыі беларускага пасольства ў гэтай краіне, тавараабарот склаў 53,2 млн долараў (беларускі экспарт — 44,3 млн, пакістанскія пастаўкі – 8,9 млн). Яшчэ з савецкіх часоў краіна — буйны імпарцёр беларускіх трактароў.
У пачатку лютага 2024 года Інстытут стратэгічных даследаванняў у Ісламабадзе выпусціў даведачны матэрыял да 30-годдзя беларуска-пакістанскіх адносін, у якім гаворыцца, што “за першыя пяць месяцаў 2023 года ўзаемны гандаль вырас на 30%, а беларускі экспарт у Пакістан павялічыўся ў 1, 5 разоў у параўнанні з папярэднім годам”. У дакуменце адзначана, што Беларусь можа дапамагчы Пакістану дасягнуць мэты павялічыць агульны экспарт краіны да 100 млрд. долараў.
- ГрамадстваМінздароўя справаздачылася аб датэрміновым выкананні плана па эндапратэзаванняхМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла шостае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — кастрычніку 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСярод падыходаў у апазіцыйнай палітыцы становіцца бачны новы — "прымірэнне", лічыць ДракахрустМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаПра двух палонных байцоў палка Каліноўскага больш за два гады няма ніякіх звестак — камандзір ПККМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ палку Каліноўскага не ведаюць, як іх былы баец Максім Ралько апынуўся ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціха (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціхаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і міністр замежных спраў Канады абмеркавалі магчымасць выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка