У выпадку агрэсіі Лукашэнка абяцае весці агульную з РФ вайну “супраць гэтых звяроў”
15 жніўня, Позірк. “[У выпадку агрэсіі ў дачыненні да Беларусі] Расія, паводле нашай дамовы, уводзіць свае падраздзяленні (яны вызначаныя, якія войскі) у Беларусь. Мы прымаем першы ўдар, а далей у рэзерве нас падстрахоўвае Расія”, — заявіў Аляксандр Лукашэнка 15 жніўня ў інтэрв’ю тэлеканалу “Расія”.
“Гэта агульная – Беларусі і Расіі – вайна супраць гэтых звяроў. І што, мы павінны чакаць, пакуль яны растопчуць нашу краіну, як гэта было з Савецкім Саюзам (у 1941 годзе. — “Позірк”.)? Не! Таму мы адкажам імгненна і адэкватна”, — цытуюць яго беларускія дзяржСМІ.
Адказваючы на пытанне, ці гатовы ён у выпадку неабходнасці націснуць “чырвоную кнопку”, якая санкцыянуе прымяненне ядзернай зброі, Лукашэнка выказаў меркаванне, што “па перыметры Беларусі і Расіі ўжо паціскалі “чырвоныя гэтыя кнопкі”.
“Засталося толькі “самую чырвоную” націснуць. Таму ў маральных адносінах, напэўна, нам з Пуціным, прымаючы такія рашэнні, дык нават ужо неяк і няёмка пра гэта казаць”, — заявіў ён.
“Па-другое, калі тут з’явілася тактычная ядзерная зброя, я ім (апанентам за мяжой. — “Позірк”.) наўпрост сказаў (хоць яны там і кажуць: дурны, прыменіць зброю): “Мы не збіраемся ніякай зброі прымяняць, пакуль вы не наступіце на нашу дзяржаўную мяжу. Яна ж – мяжа нашай Саюзнай дзяржавы”, — адзначыў Лукашэнка.
Ён прапанаваў заходнім палітыкам “сесці за стол перамоваў” і “скончыць гэтую бойку”, маючы на ўвазе вайну ва Украіне, якая праводзіцца РФ з 24 лютага 2022 года і падтрымліваецца Мінскам.
“Яна ні ўкраінскаму народу, ні расіянам, ні беларусам не патрэбная. Яна патрэбна ім. Я не магу прывесці гэтыя факты, яны абсалютна закрытыя, дзе яны адкрыта кажуць — высокапастаўленыя людзі. Даслоўна: “Хай б’юць адзін аднаго — украінцы, рускія — няхай у гэтым катле ўсё здохнуць”. Гэта высокапастаўленыя асобы пра гэта гавораць. Амерыканскага паходжання (крыху прыадкрыю вам). Гэта што, нармальна? Яны хочуць, каб мы адзін аднаго знішчылі”, — сцвярджае Лукашэнка.
Ён у чарговы раз заявіў, што з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным “стаіць спіной да спіны” і “адстрэльваецца”
У пачатку вайны Пуцін, паводле сцвярджэння Лукашэнкі, папрасіў яго прыкрыць Расію “з тылу”: “Я кажу: “З якога тылу?” Кажа: “Вось, стык Украіны, Беларусі і Польшчы”. Я так падумаў: “Малайчына, адчувае, што гэтыя мярзотнікі могуць што заўгодна”. Тады я сказаў, што мы не дазволім рускім у сьпіну страляць. Мы тады паднялі практычна паўарміі, закрылі той кірунак”.
30 чэрвеня начальнік Генеральнага штаба — першы намеснік міністра абароны Павел Муравейка заявіў, што Беларусь разглядае “вяртанне <…> нестратэгічнай ядзернай зброі як стрымліваючы фактар”.
11 чэрвеня Мінабароны РФ паведаміла аб пачатку другога этапа вучэнняў па прымяненні нестратэгічнай ядзернай зброі. Напярэдадні аб удзеле беларускіх вайскоўцаў у гэтым этапе манеўраў заявіў міністр абароны Віктар Хрэнін.
Улады ў Мінску рэгулярна абвінавачваюць краіны Захаду ў агрэсіўных намерах у дачыненні да Беларусі, але ніводнага доказу гэтаму да гэтага часу не прадстаўлена.
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла шостае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — кастрычніку 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСярод падыходаў у апазіцыйнай палітыцы становіцца бачны новы — "прымірэнне", лічыць ДракахрустМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаПра двух палонных байцоў палка Каліноўскага больш за два гады няма ніякіх звестак — камандзір ПККМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ палку Каліноўскага не ведаюць, як іх былы баец Максім Ралько апынуўся ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціха (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціхаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і міністр замежных спраў Канады абмеркавалі магчымасць выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка