Мінск 21:27

На Паралімпіядзе ў нейтральным статусе выступяць восем беларускіх спартсменаў

Крыніца: sortiraparis.com

15 жніўня, Позірк. Восем спартсменаў з Беларусі выступяць у нейтральным статусе на XVII Паралімпійскіх гульнях, якія пройдуць з 28 жніўня па 8 верасня ў Парыжы.

Як паведамляюць дзяржСМІ, за ўзнагароды пазмагаюцца Ігар Бокі (16-разовы паралімпійскі чэмпіён), Дзмітрый Салей, Максім Вашкевіч, Яўген Кавалёнак, Ягор Шчалканаў, Анастасія Зудзілава (усе — плаванне), Лізавета Дабравольская (кіданне кап’я), Уладзіслаў Грыб (кіданне клаба).

Беларуская зборная дэбютавала на летніх Паралімпійскіх гульнях у 1996 годзе. З тых часоў заваявана 105 медалёў (золата — 41, срэбра — 33, бронза — 31).

На папярэдніх летніх гульнях у 2020 годзе беларусы сталі ўладальнікамі сямі ўзнагарод (5, 1, 1).

На зімовай Паралімпіядзе 2022 года (прайшла ў Пекіне 4–13 сакавіка) Беларусь і Расія не ўдзельнічалі пра развязаную Масквой пры падтрымцы Мінска вайну ва Украіне.

На Алімпіядзе, якая завяршылася 11 жніўня ў сталіцы Францыі, нейтральныя беларускія спартсмены заваявалі чатыры медалі (1, 2, 1).

Падзяліцца: