Швейцарыя пашырыла беларускі санкцыйны спіс на 27 імёнаў
16 жніўня, Позірк. З 14 жніўня Швейцарыя ўвяла санкцыі ў дачыненні да 27 грамадзян Беларусі, у асноўным — адказных за рэпрэсіі ў Беларусі, а таксама прапагандыстаў і прадстаўнікоў бізнесу.
У прыватнасці, у спіс уключаны начальнік Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй (ГУБАЗіК) МУС Беларусі Андрэй Ананенка, яго намеснікі Андрэй Бядункевіч і Дзмітрый Ковач, намеснік начальніка аддзела дзяржаўнага абвінавачання ўпраўлення Генеральнай пракуратуры па наглядзе за адпаведнасцю закону судовых рашэнняў па крымінальных справах Міхаіл Кавалёў.
Таксама санкцыі ўведзены ў дачыненні да начальнікаў Ваўкавыскай ПК № 11 (Гродзенская вобласць) Віктара Дуброўкі, гродзенскай турмы № 1 Паўла Казакова і яго намесніка Васіля Каляды, гомельскай ПК № 4 Дзяніса Талстэнкава, мінскага СІЗА № 1 Андрэя Цэдрыка.
Пад санкцыі трапілі 13 суддзяў: Гомельскага абласнога суда Анатоль Сотнікаў і Аляксей Хлышчанкоў, Магілёўскага абласнога суда Ігар Шведаў і Ігар Зямцоў, Гродзенскага абласнога суда Васіль Скок, Мінскага абласнога суда Вячаслаў Тулейка, Мінскага гарадскога суда Алена Ананіч, суда Фрун Ленінскага раёна Мінска Таццяна Шоцік, суда Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці Станіслаў Іванюценка, суда Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці Вольга Дубовік, суда Бабруйскага раёна і г.Бабруйска (Магілёўскай вобласці) Антон Дудаль і суда Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці Мікалай Сяргеевіч.
Таксама трапілі ў санкцыйны спіс Швейцарыі гендырэктар БелТА Ірына Акуловіч і галоўны рэдактар выдавецкага дома “Беларусь сегодня” Дзмітрый Жук, карэспандэнт АНТ Аляксей Краквін, старшыня Маладзёжнага савета (парламента) пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь Мікіта Рачылоўскі і набліжаны да Аляксандра Лукашэнкі бізнесмен Віктар Шаўцоў.
Імя апошняга фігуравала ў расследаванні “Беларускага расследацыйнага цэнтра”, звязанага з праектам “пашпарта новай Беларусі”.
Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 1 жніўня народ Швейцарыі з Днём заснавання Канфедэрацыі выказаў надзею на тое, што “швейцарскім уладам хопіць палітычнай мудрасці і характару, каб захаваць унікальны нейтральны статус сваёй дзяржавы ў міжнародных справах”.
На яго думку, “беларусы і швейцарцы аднолькава ставяцца да неабходнасці падтрымання міру, выступаюць за аднаўленне ўстойлівага і справядлівага светапарадку на аснове норм і прынцыпаў міжнароднага права”.
Швейцарыя стала другой краінай Захаду (акрамя Венгрыі), новы пасол якой, нягледзячы на традыцыйнае далучэнне краіны да санкцый ЕС у дачыненні да Беларусі, прыбыў у Мінск у 2022 годзе і ўручыў копіі даверчых грамат міністру замежных спраў і арыгіналы – Лукашэнку. Неўзабаве пасля ўручэння копій грамат са зняволення была вызваленая грамадзянка Швейцарыі беларускага паходжання палітвязня Наталля Хершэ.
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаВынікі-2024. Рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і атакі на журналістаў у Беларусі ў другой палове года ўзмацніліся — МЗС ГерманііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаПапулярнасць беларускага бязвізу ў жыхароў суседніх краін ЕС за год знізілася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаБольшасць дырэктараў пакуль не чакае змены эканамічнага становішча прадпрыемстваў — МінэканомікіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаУпершыню з пачатку лютага Польшча не зафіксавала спробаў незаконнай міграцыі з беларускай тэрыторыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ 2024 годзе экспартавана 1 млн кубаметраў піламатэрыялаў — кіраўнік МінлясгасаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка