Мінск 07:04

ВУП за сем месяцаў вырас на 5,5% — Белстат

Крыніца: pexels.com

16 жніўня, Позірк. Валавы ўнутраны прадукт Беларусі за студзень — ліпень 2024 года склаў 137 млрд рублёў — у супастаўных цэнах на 5,5% больш, чым за аналагічны перыяд 2023-га, вынікае з першай ацэнкі Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Індэкс-дэфлятар ВУП у адносінах да аналагічнага перыяду папярэдняга года вырас на 10,5%.

У студзені рост эканомікі склаў 2,8%, студзені — лютым — 4%, студзені — сакавіку — 4,1%, студзені — красавіку — 5,1%, студзені — траўні — 5,2%, студзені — чэрвені — 5%.

Паводле найважнейшых прагнозных (дэ-факта планавых) параметраў развіцця краіны на 2024 год, прырост ВУП павінен скласці 3,8%.

Падзяліцца: