Мінск 18:56

Долар і расійскі рубель падаражэлі на апошніх біржавых таргах тыдня

Крыніца: pixabay.com

16 жніўня, Позірк. Амерыканская і расійская валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 16 жніўня.

Курс долара вырас да 3,1516 рубля (+0,0023, +0,07%), расійскага рубля — да 3,5465 за 100 (+0,0146, +0,41%).

Еўра патаннеў да 3,47 (-0,02, -0,57%), юань — да 4,4224 (-0,0076, -0,17%).

На гэтым працоўным тыдні (12–16 жніўня) курс долара павысіўся на 0,86% (з 3,1247 да 3,1516), еўра — на 1,78% (з 3,4092 да 3,47), юаня — на 1,56% (з 4,3544 да 4,4224 за 10); расійскага рубля — знізіўся на 0,96% (з 3,5807 да 3,5465 за 100).

Афіцыйны курс долара ў Беларусі ў студзені знізіўся на 0,01% (з 3,1775 да 3,1771 рубля) — гэта быў шосты паказчык на тэрыторыі былога СССР; у лютым — вырас на 1,95% (да 3,2391) — другое месца пасля Расіі (+2,89%), за два месяцы — на 1,94% (шостае месца); у сакавіку — на 0,33% (да 3,2498) — пятае месца, за тры месяцы — на 2,28% (трэцяе); у красавіку — на 0,14% (да 3,2542) — шостае месца, за чатыры месяцы — на 2,41%; у траўні — знізіўся на 1,48% (да 3,2059) — трэцяе месца, за пяць месяцаў — вырас на 0,89% (восьмае). У чэрвені долар патаннеў на 1,36% (да 3,1624) — трэцяе месца, паводле вынікаў першага паўгоддзя — на 0,48% (пятае месца); у ліпені — на 0,87% (да 3,1349) — сёмае месца, за сем месяцаў — на 1,34% (пятае).

За 2023 год каціроўка долара павялічылася на 16,12% (з 2,7364 да 3,1775 рубля). Гэта другі паказчык на постсавецкай прасторы, сведчыць праведзены “Позіркам“ параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2022 года і 31 снежня 2023-га. На першым месцы Расія — 27,51% (з 70,3375 да 89,6883 рубля).

Падзяліцца: