Мінск 06:34

Лукашэнка прыгразіў Захаду ператварыць абарончыя планы ў наступальныя

Ілюстрацыйнае фота: прэс-служба Крамля

18 жніўня, Позірк. Наступленнем на захад прыгразіў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю тэлеканалу “Расія” (запісана і часткова апублікавана 15 жніўня, новыя фрагменты з’явіліся 18 жніўня).

“Не першы год мы з Пуціным плануем абарону заходняга напрамку. Не першы год у нас абарончыя планы існуюць, а калі трэба, мы іх перавядзем і ў наступальныя”, — сказаў Лукашэнка.

“Таму хай яны там не шалеюць і не радуюцца, што яны тут, ведаеце, мы валяемся з Пуціным на падлозе, яны каленам сталі нам на грудзі і ціснуць нас. Нічога падобнага. Мы бачым, адкуль можа быць нанесены самы сур’ёзны ўдар па нашым саюзе і па нашай сумеснай групоўцы, таму на захадзе мы нічога не аслабляем”, — заявіў ён.

Са слоў Лукашэнкі, беларускія ўлады “войска сваё ўзмацнілі — нарэшце ўзмацнілі — сур’ёзнай зброяй, вы ведаеце яго, расійскай, і звычайнай, і тактычнай ядзернай”.

Гл. таксама:

У выпадку агрэсіі Лукашэнка абяцае весці агульную з РФ вайну “супраць гэтых звяроў”

Падзяліцца: