Пасля новых алармісцкіх выказванняў Лукашэнкі Украіна зноў заявіла пра адсутнасць зменаў на агульнай мяжы
18 жніўня, Позірк. Дзяржаўная памежная служба Украіны (ДПСУ) не фіксуе павелічэння колькасці тэхнікі альбо асабістага складу беларускага войска ля агульнай мяжы, паведаміў спікер ведамства Андрэй Дземчанка, каментуючы чарговыя алармісцкія выказванні Аляксандра Лукашэнкі па ўкраінскай тэматыцы.
“Сітуацыя на мяжы з Рэспублікай Беларусь без зменаў. Як бачым, рыторыка Лукашэнкі таксама не мяняецца, пастаянна нагнятаючы сітуацыю з рэгулярнай перыядычнасцю ва ўгоду краіне-тэрарыстцы”, — сказаў Дземчанка ў каментары “Украінскай праўдзе”.
У інтэрв’ю тэлеканалу” Расія ” (дадзена і часткова апублікавана 15 жніўня, новыя фрагменты з’явіліся 18 жніўня) Лукашэнка заявіў, што Украіна трымае каля беларускай мяжы больш за 120 тыс. салдат. “Бачачы іх агрэсіўную палітыку, мы ўвялі туды і размясцілі ў пэўных кропках — так, як гэта ў выпадку вайны, абароны было б — нашых вайскоўцаў”, — сказаў ён.
Паводле сцвярджэння Лукашэнкі, Кіеў узмацніў свой кантынгент пасля таго, як у Беларусь былі перакінутыя расійскія войскі для ўдзелу ў парадзе 3 ліпеня: нібыта з боязі, што яны нападуць з Гомельскай вобласці, як у лютым 2022 года.
У адказ на гэта Лукашэнка, з ягоных слоў, перакінуў да ўкраінскай мяжы “амаль траціну войска” ў дадатак да сталага кантынгенту, пасля высвятлення сітуацыі праз каналы спецслужбаў дадатковыя сілы былі адведзеныя абодвума бакамі.
У канцы чэрвеня беларускія ўлады абвінавацілі Украіну ў актывізацыі разведвальнай дзейнасці, перамяшчэнні да мяжы баявых падраздзяленняў. Менск дэманстратыўна ўзмацніў ахову мяжы, выступіў з пагрозамі на адрас Кіева.
У сярэдзіне ліпеня Лукашэнка загадаў вярнуць войскі з паўднёвай мяжы ў месцы сталай дыслакацыі, бо вайскоўцы далі рады сітуацыяй “дыпламатычнай мовай”.
Расійская прапаганда заявіла пра здраду з боку Лукашэнкі, паколькі, як сцвярджалася, вызваленыя ўкраінскія войскі былі перакінутыя з паўночнага кірунку на фронт, у тым ліку для наступальнай аперацыі ў Курскай вобласці РФ.
У выніку 10 жніўня Лукашэнка абвінаваціў Украіну ў парушэнні беларускай паветранай прасторы беспілотнымі лятальнымі апаратамі і загадаў вярнуць да паўднёвай мяжы адведзеныя ў ліпені войскі.
Спікер ДПСУ Дземчанка паведаміў на наступны дзень, што не служба не бачыць зменаў на мяжы.
Гл. таксама па тэме матэрыял палітычнага аналітыка “Позірку” Аляксандра Класкоўскага:
Игра в имитацию. Лукашенко делает перед Кремлем вид, что сам на волосок от агрессии (на рускай мове)
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская ў парламенце Нарвегіі заклікала змагацца за беларускіх палітвязняўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка"Белпошта" плануе запусціць свой маркетплейс у 2025 годзеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка