Мінск 20:00

Узбуджана крымінальная справа ў сувязі з аварыяй аўтобуса Масква — Брэст

Фота: МУС

19 жніўня, Позірк. Кіроўца рэйсавага аўтобуса Масква — Брэст, які трапіў напярэдадні ў аварыю, заснуў за рулём, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Дзяржынскім раённым аддзелам СК (Мінская вобласць) у дачыненні да 49-гадовага мужчыны ўзбуджана крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 317 (парушэнне правілаў дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання) Крымінальнага кодэкса.

Як паведамлялася са спасылкай на МУС, раніцай 18 жніўня ў Дзяржынскім раёне на аўтадарозе М1 Брэст — Мінск — мяжа РФ аўтобус з’ехаў у правы па ходзе руху кювет і ўрэзаўся ў прыдарожныя дрэвы.

Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, у ДТЗ пацярпелі дзевяць чалавек.

Падзяліцца: