Мінск 16:03

З-за выбуху газаправода ў Віцебску эвакуіраваны дзіцячы садок

Скрыншот відэа МНС

19 жніўня, Позірк. Аб выбуху газаправода ў Віцебску паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Надзвычайнае здарэнне адбылося раніцай 19 жніўня на вуліцы Шмырова.

“З дзіцячага сада № 8, размешчанага недалёка ад месца інцыдэнту, работнікі МНС правялі эвакуацыю 25 дзяцей і 10 чалавек персаналу, яшчэ тры чалавекі эвакуіраваны з бліжэйшых дамоў”, — адзначылі ў ведамстве.

На месцы месца здарэння працуе рамонтная брыгада “Віцебскгазу”.

Падзяліцца: