Генпракуратура прад’явіла прэтэнзіі БЧ з-за ДТЗ на пераездах і пераходах
20 жніўня, Позірк. Аб не належнай увазе з боку Беларускай чыгункі пытанням папярэджання дарожна-транспартных здарэнняў на пераездах і пераходах заявіла 20 жніўня Генеральная пракуратура па выніках праверкі выканання заканадаўства аб транспартнай бяспецы на аб’ектах чыгуначнай інфраструктуры.
Прычынай праверкі стала “павелічэнне колькасці пацярпелых у іх грамадзян”, зазначае прэс-служба нагляднага органа.
Паводле інфармацыі Генпракуратуры, калі ў 2023 годзе на чыгуначных пераездах і пераходах было зарэгістравана 16 ДТЗ, у якіх пацярпелі два чалавекі, за сем месяцаў 2024-га — “ужо мела месца сем здарэнняў, пры гэтым загінулі тры чалавекі, траўміравана — пяць”.
Праверка паказала, што дзяжурнымі па чыгуначных пераездах “часта ва ўстаноўленым парадку не фіксуюцца” парушэнні вадзіцелямі правілаў праезду гэтых участкаў дарогі, гаворыцца ў рэлізе.
“Таксама без належнага рэагавання з боку работнікаў чыгункі застаюцца шматлікія грубыя парушэнні парадку перасячэння чыгуначных пуцей асобамі, якія кіруюць рознымі іншымі транспартнымі сродкамі (матацыкламі, скутэрамі, квадрацыкламі), якія дапускаюць рух, у тым ліку і па пешаходных пераходах”, — адзначыла ведамства.
Так, 8–13 ліпеня на станцыі Коласава (Стаўбцоўскі раён Мінскай вобласці) па пешаходным пераходзе, уладкаваным на адным узроўні з чыгуначнымі пуцямі, штодзень учынялася да 30 такіх правапарушэнняў.
“У выніку 14 ліпеня на ўказаным пешаходным пераходзе адбылося сутыкненне электрацягніка з матацыклам, вадзіцель і пасажыр якога памерлі на месцы”, — зазначаецца ў рэлізе.
Упаўнаважанымі спецыялістамі арганізацый БЧ расследаванне па такіх здарэннях, лічаць пракуроры, “часта праводзіцца неналежным чынам — не высвятляюцца абставіны, прычыны ўзнікнення ДТЗ і недахопы ў рабоце па іх прафілактыцы”.
Акрамя гэтага, падкрэслена ў рэлізе, арганізацыямі БЧ не ўсе чыгуначныя пераезды ўтрымліваюцца ў стане, які забяспечвае бяспеку руху і эксплуатацыі чыгуначнага транспарту, што “істотна павышае рызыкі прычынення шкоды здароўю грамадзян, маёмасці фізічных і юрыдычных асоб”.
Генпракуратура запатрабавала ад начальніка БЧ устараніць названыя парушэнні.
Раней аб пазначаным смяротным ДТЗ паведамляў Следчы камітэт.
17 ліпеня УУС Брэсцкай вобласці паведамляла, што раніцай у Ганцавіцкім раёне 64-гадовы мясцовы жыхар на вуліцы Чайкоўскага райцэнтра “выехаў на забараняльны сігнал святлафора і здзейсніў сутыкненне з грузавым цягніком”.
У выніку ДТЗ вадзіцель і тры пасажыры (32-, 33- і 38-гадовая жанчыны) былі дастаўленыя ў бальніцу.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская ў парламенце Нарвегіі заклікала змагацца за беларускіх палітвязняўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка"Белпошта" плануе запусціць свой маркетплейс у 2025 годзеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка