Лукашэнка: Трэба паглыбляць і пашыраць па наменклатуры тавараабарот Беларусі і Пакістана
20 жніўня, Позірк. Аб неабходнасці “паглыбляць і пашыраць па наменклатуры” тавараабарот Беларусі з Пакістанам, заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы 20 жніўня са спікерам Нацыянальнай асамблеі парламента Пакістана Сардарам Аяз Садзікам у Мінску.
Лукашэнка, паводле інфармацыі ягонай прэс-службы, паведаміў, што ў сярэднім двухбаковы гандлёвы абарот паміж краінамі складае каля 50 млн долараў.
“Згадзіцеся, што тавараабарот паміж высокатэхналагічнай Беларуссю і такой краінай у дзвесце з лішнім мільёнаў чалавек, [як Пакістан], я б сказаў, нават мізэр. <…> Мы гатовы задаволіць ваш інтарэс падчас гэтага візіту і прадставіць Беларусь па ўсіх напрамках”, — сказаў Лукашэнка.
Беларускі бок, згодна з дамоўленасцямі з прэм’ер-міністрам Шахбазам Шарыфам 4 ліпеня на палях саміту ШАС, прапануе зрабіўшы рэвізію адносін паміж краінамі, “вывесці іх на яшчэ больш высокі ўзровень, чым гэта было раней”.
У сувязі з гэтым бакі рэалізуюць дамоўленасць аб выпрацоўцы сумеснага плана дзеянняў на перспектыву — дарожнай карты на 2025–2027 гады, дзе, паводле слоў Лукашэнкі, будуць вызначаны асноўныя напрамкі супрацоўніцтва.
“Я б вельмі хацеў, каб парламентарыі нашых краін былі ўцягнуты ў стварэнне гэтага плана адносінаў Беларусі і Пакістана. Ствараючы гэтую дарожную карту, нам давядзецца ажыццявіць рэвізію нарматыўна-прававых актаў, пагадненняў, мемарандумаў, дагавораў, падпісаных паміж дзвюма краінамі. У гэтай частцы дэпутаты маглі б садзейнічаць больш якаснай распрацоўцы дарожнай карты”, — адзначыў ён.
Лукашэнка таксама выказаў зацікаўленасць у тым, каб дэпутаты абедзвюх краін далучыліся да працы гандлёва-эканамічнай камісіі і “надавалі дадатковы імпульс яе дзейнасці”.
Ён падзякаваў Пакістану за падтрымку Мінска ў ААН і пры ўступленні ў Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва сёлета.
Паводле інфармацыі прэс-службы Лукашэнкі, Сардар Аяз Садзік заявіў, што 90 пагадненняў паміж Беларуссю і Пакістанам на практыцы не рэалізуюцца ў дастатковай ступені.
Аб гатоўнасці абмеркаваць крокі па “далейшаму пашырэнню ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва” паміж Беларуссю і Пакістанам гаварылася 14 жніўня ў віншаваннях Лукашэнкі прэзідэнту гэтай краіны Асіфу Алі Зардары і Шахбазу Шарыфу з Днём незалежнасці.
На нарадзе па міжнародных пытаннях 29 ліпеня ў Мінску Лукашэнка заявіў, што дамовіўся з Шарыфам аб сваім візіце ў Пакістан у канцы года.
Пакістан — далёка не самы буйны гандлёвы партнёр Беларусі. Звесткі аб узаемным гандлі за 2022 і 2023 год адсутнічаюць. У студзені — жніўні 2021-га, паводле інфармацыі беларускага пасольства ў гэтай краіне, тавараабарот склаў 53,2 млн долараў (беларускі экспарт — 44,3 млн, пакістанскія пастаўкі — 8,9 млн). Яшчэ з савецкіх часоў краіна — буйны імпарцёр беларускіх трактароў.
У пачатку лютага 2024 года Інстытут стратэгічных даследаванняў у Ісламабадзе выпусціў даведачны матэрыял да 30-годдзя беларуска-пакістанскіх адносін, у якім гаворыцца, што “за першыя пяць месяцаў 2023 года ўзаемны гандаль вырас на 30%, а беларускі экспарт у Пакістан павялічыўся ў 1,5 раза у параўнанні з папярэднім годам”. У дакуменце адзначана, што Беларусь можа дапамагчы Пакістану дасягнуць мэты павялічыць агульны экспарт краіны да 100 млрд долараў.
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла шостае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — кастрычніку 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСярод падыходаў у апазіцыйнай палітыцы становіцца бачны новы — "прымірэнне", лічыць ДракахрустМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаПра двух палонных байцоў палка Каліноўскага больш за два гады няма ніякіх звестак — камандзір ПККМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ палку Каліноўскага не ведаюць, як іх былы баец Максім Ралько апынуўся ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціха (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціхаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і міністр замежных спраў Канады абмеркавалі магчымасць выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка