Журналістка-палітзняволеная Ксенія Луцкіна выйшла на свабоду (дапоўнена)
20 жніўня, Позірк. Аб вызваленні журналісткі-палітзняволенай Ксеніі Луцкінай паведаміў 20 жніўня тэлеканал “Беларусь 1”.
Таксама адпушчаныя на свабоду палітзняволеныя Ірына Санкоўская і Вольга Новікава.
Луцкіна працавала ў Белтэлерадыёкампаніі да жніўня 2020 года. Пасля прэзідэнцкіх выбараў далучылася да страйку супрацоўнікаў холдынгу, пазней звольнілася і ўвайшла ў асноўны склад Каардынацыйнай рады па ўрэгуляванні палітычнага крызісу.
8 верасня 2022 года Мінскі гарадскі суд прыгаварыў Луцкіну да 8 гадоў пазбаўлення волі. Суддзя Таццяна Фалькоўская прызначыла ёй тое пакаранне, якое запытваў дзяржабвінаваўца.
Луцкіну прызналі вінаватай паводле ч. 1 арт. 357 Крымінальнага кодэкса (змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу або ўтрымання дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам).
Генпракуратура сцвярджала, што журналістка “ў мэтах выканання злачыннай задумы” займалася стварэннем “грамадскага беларускага інтэрактыўнага тэлебачання”, мэта якога — “утойванне і скажэнне рэальных фактаў, эскалацыя пратэстнай актыўнасці, стымуляванне расколу ў беларускім грамадстве, фармаванне ў людзей негатыўнага меркавання аб дзейнасці дзяржорганаў”.
Акрамя таго, згодна з абвінавачваннем, яна “рыхтавала і рэдагавала тэксты заяў, зваротаў, іншых публічных выступаў і публікацый ад імя і ў інтарэсах “Каардынацыйнай рады” з мэтай напаўнення яго інтэрнэт-рэсурсаў, перадачы іх асобным чальцам для дэстабілізацыі палітычнай, сацыяльнай, эканамічнай і інфармацыйнай абстаноўкі ў краіне”.
У апошнім слове Луцкіна прасіла суд “аб літасці і гуманнасці, аб магчымасці вярнуцца ў грамадства і прыносіць яму карысць, загладзіць сваю віну словам і справай”. Яна нагадала пра сваю хваробу — пухліну мозгу — і што мае патрэбу ў медыцынскай дапамозе на волі.
Новікава была асуджаная ў 2022 годзе па арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), да якога тэрміну — праваабаронцам невядома. Яе судзілі разам з мужам Віктарам Новікавым (грамадзянін Узбекістана), ён выйшаў па памілаванні ў ліпені.
Ірыну Санкоўскую асудзілі ў снежні 2023 года паводле арт. 370 (здзек з дзяржаўных сімвалаў), ч. 1 арт. 368 (абраза прэзідэнта), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) КК. Ёй прызначылі 1,5 года калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
16 жніўня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні 30 асоб, асуджаных за злачынствы “пратэстнай накіраванасці”.
У ліку памілаваных 14 жанчын і 16 мужчын, “некаторыя з іх маюць сур’ёзныя захворванні”, “ёсць асобы пенсійнага ўзросту”, гаварылася ў паведамленні прэс-службы Лукашэнкі.
Сцвярджалася, што “ўсе яны прызналі віну, шчыра раскаяліся ў зробленым і ўзялі абавязацельства весці правапаслухмяны лад жыцця”. Кантроль за “выкананнем такіх абавязацельстваў” па даручэнні Лукашэнкі “забяспечыць Міністэрства ўнутраных спраў”.
Праваабаронцы паведамлялі, што ім вядомыя імёны сямі вызваленых, але яны не называюць іх па меркаваннях бяспекі.
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаРэктар МДЛУ: Мы зрабілі высновы пасля 2020 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваМінздароўя справаздачылася аб датэрміновым выкананні плану па эндапратэзаванніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла шостае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — кастрычніку 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСярод падыходаў у апазіцыйнай палітыцы становіцца бачны новы — "прымірэнне", лічыць ДракахрустМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаПра двух палонных байцоў палка Каліноўскага больш за два гады няма ніякіх звестак — камандзір ПККМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ палку Каліноўскага не ведаюць, як іх былы баец Максім Ралько апынуўся ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціха (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціхаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і міністр замежных спраў Канады абмеркавалі магчымасць выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка