На фоне памілавання журналісткі Луцкінай “Рэпарцёры без межаў” патрабуюць вызвалення і іншых прадстаўнікоў СМІ
21 жніўня, Позірк. “З палёгкай” успрынялі вызваленне журналісткі Ксеніі Луцкінай у арганізацыі “Рэпарцёры без межаў”, гаворыцца на яе старонцы ў сацсетцы Х (“Твітар”).
Адзначаецца, што Луцкіна неабгрунтавана ўтрымлівалася пад вартай з 2020 года і была вызваленая пасля “прэзідэнцкага памілавання”.
Яна, падкрэслілі ў арганізацыі, “не павінна была правесці ў турме ніводнага дня”.
На думку ініцыятывы, усе змешчаныя ў няволю калегі журналісткі, якая выйшла на свабоду, таксама”павінны быць вызваленыя”.
Паводле інфармацыі Беларускай асацыяцыі журналістаў (забароненая ў краіне, працуе ў выгнанні), у месцах няволі знаходзіцца 36 супрацоўнікаў айчынных СМІ.
Луцкіна выйшла на волю 20 жніўня. Яна працавала ў Белтэлерадыёкампаніі да жніўня 2020 года. Пасля прэзідэнцкіх выбараў далучылася да страйку супрацоўнікаў холдынгу, пазней звольнілася і ўвайшла ў асноўны склад Каардынацыйнай рады па ўрэгуляванні палітычнага крызісу. Была затрыманая ў снежні 2020 года.
8 верасня 2022 года Мінскі гарадскі суд прыгаварыў Луцкіну да 8 гадоў пазбаўлення волі. Суддзя Таццяна Фалькоўская прызначыла ёй пакаранне, якое запытваў дзяржабвінаваўца.
Луцкіну прызналі вінаватай паводле ч. 1 арт. 357 Крымінальнага кодэкса (змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу або ўтрымання дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам).
Генпракуратура сцвярджала, што журналістка “ў мэтах выканання злачыннай задумы” займалася стварэннем “грамадскага беларускага інтэрактыўнага тэлебачання”, мэта якога — “утойванне і скажэнне рэальных фактаў, эскалацыя пратэстнай актыўнасці, стымуляванне расколу ў беларускім грамадстве, фармаванне ў людзей негатыўнага меркавання аб дзейнасці дзяржорганаў”.
Акрамя таго, згодна з абвінавачваннем, яна “рыхтавала і рэдагавала тэксты заяў, зваротаў, іншых публічных выступаў і публікацый ад імя і ў інтарэсах “Каардынацыйнай рады” з мэтай напаўнення яе інтэрнэт-рэсурсаў, перадачы іх асобным чальцам для дэстабілізацыі палітычнай, сацыяльнай, эканамічнай і інфармацыйнай абстаноўкі ў краіне”.
У апошнім слове Луцкіна прасіла суд “аб літасці і гуманнасці, аб магчымасці вярнуцца ў грамадства і прыносіць яму карысць, загладзіць сваю віну словам і справай”. Яна нагадала пра сваю хваробу — пухліну мозгу — і што мае патрэбу ў медыцынскай дапамозе на волі.
Аляксандр Лукашэнка 16 жніўня падпісаў указ аб памілаванні 30 асоб, асуджаных за злачынствы “пратэстнай накіраванасці”.
У ліку памілаваных 14 жанчын і 16 мужчын, “некаторыя з іх маюць сур’ёзныя захворванні”, “ёсць асобы пенсійнага ўзросту”, гаварылася ў паведамленні яго прэс-службы.
Апублікавана 10 імёнаў.
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаДзве траціны міжнародных назіральнікаў за выбарамі-2025 — прадстаўнікі постсавецкіх інтэграцыйных структурМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- ЭканомікаСярэднія працэнтныя стаўкі па крэдытах за год выраслі на 0,38 працэнтнага пунктаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- ЭканомікаСукупны аб'ём валавога рэгіянальнага прадукта Мінскай вобласці і сталіцы складае палову ўсяго ВУП БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 17 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБольшасць гарадскіх жыхароў Беларусі, у тым ліку прыхільнікі ўлады, хочуць змякчэння рэпрэсій — сацапытанне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаHuman Right Watch канстатуе пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЭканоміка Беларусі ў 2024 годзе вырасла на 4% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+