Мінск 20:52

Аўдыт не выявіў парушэнняў у фінансавай дзейнасці Офіса Ціханоўскай

22 жніўня, Позірк. Аўдытарская праверка Офіса Святланы Ціханоўскай кампаніяй Moore Mackonis UAB не выявіла парушэнняў або скажэнняў у фінансавай дзейнасці, паведаміла дэмакратычны лідар у сваім тэлеграм-канале.

Паводле яе слоў, аўдытары прыйшлі да высновы, што “фінансавая справаздачнасць дакладна адлюстроўвае фінансавае становішча і вынікі дзейнасці офіса за 2023 год”. Усе даныя адпавядаюць правілам бухгалтарскага ўліку, зацверджаным у Літве.

Moore Mackonis UAB пацвердзіла, што “ўнутраная сістэма кантролю” працуе эфектыўна, забяспечваючы дакладнасць фінансавай справаздачнасці. Офіс “дэманструе ўстойлівасць і гатоўнасць да працягу дзейнасці”.

Складзеная аўдытарская справаздача пацвердзіла празрыстасць дзейнасці Офіса Ціханоўскай, падкрэсліваецца ў паведамленні.

Дакумент аб выніках праверкі не апублікаваны.

Падзяліцца: