БХК звярнуўся да спецдакладчыкаў ААН з нагоды прызнання яго рэсурсаў “экстрэмісцкімі матэрыяламі”
22 жніўня, Позірк. Беларускі Хельсінскі камітэт (БХК) звярнуўся да спецыяльных дакладчыкаў ААН па пытаннях аб свабодзе меркаванняў і іх вольным выказванні, становішчы праваабаронцаў і па сітуацыі ў Беларусі з інфармацыяй аб прызнанні сваіх рэсурсаў “экстрэмісцкімі матэрыяламі”.
Праваабаронцы звярнулі ўвагу, што “прызнанне рэсурсаў БХК экстрэмісцкімі матэрыяламі не толькі ўскладняе дзейнасць самой арганізацыі, але і ставіць пад пагрозу бяспеку іншых анлайн-платформаў і прыватных асоб, якія ўзаемадзейнічаюць з гэтымі матэрыяламі”.
“Шырокія і расплывістыя фармулёўкі беларускага антыэкстрэмісцкага заканадаўства дазваляюць уладам Беларусі выкарыстоўваць яго для палітычных рэпрэсій, фактычна забараняючы любыя формы ўзаемадзеяння з матэрыяламі БХК”, — гаворыцца ў паведамленні.
БХК адзначае, што падпіска на старонку арганізацыі ў “Фэйсбуку”, “наяўнасць скрыншотаў публікацый або іх перасылка ў асабістых або групавых чатах могуць разглядацца як парушэнне закона і цягнуць адміністрацыйную адказнасць”.
“Рэтраактыўнае прымяненне гэтых законаў азначае, што нават спасылкі або пасты, размешчаныя да прызнання БХК экстрэмісцкай арганізацыяй, могуць прывесці да судовага пераследу”, — канстатуюць праваабаронцы.
Падкрэсліваецца, што рашэнне суда “парушае міжнародныя стандарты ў галіне правоў чалавека, адлюстраваныя ў Дэкларацыі аб праве і абавязку асобных асоб, груп і органаў грамадства заахвочваць і абараняць агульнапрызнаныя правы чалавека і асноўныя свабоды”.
Таксама, паводле сцвярджэння арганізацыі, парушана права на свабоду выказвання меркаванняў, уключаючы “свабоду шукаць, атрымліваць і распаўсюджваць усякага роду інфармацыю і ідэі”. Гэта права, адзначаецца ў публікацыі, замацавана ў артыкуле 19 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.
Старонка ў “Фэйсбуку” “Беларускі Хельсінкскі Камітэт. Правы чалавека ў Беларусі” і афіцыйны сайт арганізацыі прызнаныя “экстрэмісцкімі матэрыяламі” рашэннем суда Чыгуначнага раёна Гомеля 7 чэрвеня 2024 года.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская ў парламенце Нарвегіі заклікала змагацца за беларускіх палітвязняўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка"Белпошта" плануе запусціць свой маркетплейс у 2025 годзеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ "Белтэлекама" самая вялікая ў Еўропе пляцоўка інтэрактыўнага ТБ, сцвярджае намеснік кіраўніка прадпрыемстваМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаДабравольскі: Замест абвінавачванняў супраць "Платформы 2025" рэкамендуем правесці справядлівыя выбарыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+