Спыненая справа аб “прапагандзе нацызму” за надпіс “Жыве Беларусь” у музеі Санкт-Пецярбурга
22 жніўня, Позірк. Васілевостраўскі суд Санкт-Пецярбурга (РФ) спыніў справу аб “прапагандзе нацызму” ў дачыненні да музея сучаснага мастацтва “Эрарта”, паведаміла 21 жніўня кіраўніца аб’яднанай прэс-службы судоў горада Дар’я Лебедзева.
Падрабязнасці яна не прыводзіць.
18 ліпеня Лебедзева паведамляла, што ў адпаведнасці з матэрыяламі справы аб адміністрацыйным правапарушэнні “6 траўня АТ “Эрарта” ў музеі сучаснага мастацтва “Эрарта” арганізавала публічнае дэманстраванне нацысцкай атрыбутыкі або сімволікі”.
“На чацвёртым паверсе ў экспазіцыі музея выяўлена карціна “Фестываль”, на якой намаляваныя танцуючыя людзі ў народных касцюмах на сцэне, а таксама трое мужчын у строгіх дзелавых касцюмах. Пад карцінай надпіс чырвонага колеру “Жыве Беларусь”, — заявіла яна.
Як было паказана ў пратаколе, карціна даступная для прагляду “неабмежаванаму колу асоб”.
Пры гэтым, спасылаючыся на неназваных экспертаў, Лебедзева заявіла, што “гэты лозунг з’яўляўся сімвалам 13-га Беларускага паліцэйскага батальёна пры СД і 30-й грэнадзёрскай (пяхотнай) дывізіі нароўні з нацысцкім партыйным прывітаннем”.
Як удакладніла Лебедзева, матэрыял склалі ў раённай паліцыі паводле ч. 1 арт. 20.3 КаАП РФ (прапаганда альбо публічнае дэманстраванне нацысцкай атрыбутыкі або сімволікі, альбо атрыбутыкі або сімволікі экстрэмісцкіх арганізацый, альбо іншых атрыбутыкі або сімволікі, прапаганда альбо публічнае дэманстраванне якіх забароненыя федэральнымі законамі). Матэрыялы перададзеныя суддзі.
На фота, размешчаным на сайце “Дзелавы Пецярбург”, выразна відаць, што надпіс не з’яўляецца часткай карціны, а быў нанесены чырвонай фарбай на сцяну.
Усклік “Жыве Беларусь” і водгук “Жыве” ўнесеныя ў “пералік нацысцкай сімволікі і атрыбутыкі” пастановай МУС Беларусі ад 28 кастрычніка 2022 года (апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 10 лістапада таго ж года).
“Калабарацыянісцкае прывітанне — з’яўляецца сімвалам 13-га Беларускага паліцэйскага батальёна пры СД і 30-й грэнадзёрскай (пяхотнай) дывізіі Вафен-СС (руская № 2, яна ж — беларуская № 1) нароўні з нацысцкім партыйным прывітаннем “Хайль Гітлер” і ўяўляе сабой суправаджаны ўзняццем правай рукі з распрастанай далонню ўсклік “Жыве Беларусь” і водгук “Жыве”, — гаворыцца ў пункце 4 пераліку.
МУС не ўдакладніла, ці з’яўляюцца нацысцкімі прывітанні “Жыве Беларусь” і “Жыве”, калі яны не суправаджаюцца “ўзняццем правай рукі з выпрастанай далонню”.
Масавыя пераследы грамадзян за дэманстрацыю і нават захоўванне гістарычнай сімволікі (у асноўным гаворка пра бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня”) улады пачалі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і пратэстаў супраць іх фальсіфікацыі. Сімвалы, прыхільнікамі якіх былі і застаюцца многія вядомыя беларусы, прадстаўнікі навуковай і культурнай супольнасці, у тым ліку пісьменнікі-франтавікі, усяляк дэманізуюцца прапагандай і ў публічных выказваннях прадстаўнікоў улады.
Пры гэтым афіцыйна бел-чырвона-белы сцяг у Беларусі не забаронены, а герб “Пагоня” ў пачатку 2000-х гадоў уключаны ў Дзяржаўны пералік гісторыка-культурных каштоўнасцяў.
На падставе адпаведнай петыцыі, якую падпісала 100 чалавек, у студзені 2021 года Генеральная пракуратура пачала працэдуру прызнання бел-чырвона-белага сцяга “экстрэмісцкім” з мэтай забароны яго дэманстрацыі на тэрыторыі краіны. Петыцыя супраць прызнання сцяга такім сабрала больш за 100 тыс. подпісаў. Рашэнне прынята не было.
- ПалітыкаВячорка: Прызнанне мяне "тэрарыстам" — гэта такая форма дыялогу ў разуменні Лукашэнкі і яго памагатыхМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Мсціславе зафіксаваны першы тэмпературны рэкорд кастрычнікаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаНа базе ЕГУ адкрылася праграма "Бізнес-эканоміка" Школы эканомікі і бізнесу BISEBМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаКарбалевіч пра прызнанне яго тэлеграм-канала "экстрэмісцкім": У маёй працы нічога не зменіццаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3 кастрычніка 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка