Пяць краін — кандыдатаў у ЕС далучыліся да апошняга пакета еўрапейскіх санкцый у дачыненні да Беларусі
23 жніўня, Позірк. Албанія, Боснія і Герцагавіна, Паўночная Македонія, Украіна і Чарнагорыя далучыліся да санкцый, прынятых Еўрапейскім саюзам у дачыненні да беларускіх фізічных асоб 26 ліпеня 2024 года. Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджанай 23 жніўня заяве ЕС.
Гаворка ідзе пра санкцыі, якія ўступілі ў сілу 5 жніўня, у дачыненні да 28 беларускіх сілавікоў, супрацоўнікаў дзяржаўных СМІ, судоў і папраўчых устаноў.
Згаданыя пяць краін з’яўляюцца кандыдатамі на ўступленне ў Еўрасаюз.
Да санкцый не далучыліся чатыры дзяржавы — кандыдаты ў ЕС: Грузія, Малдова, Сербія і Турцыя.
Перамовы з Грузіяй і Турцыяй па іх уступленні ў ЕС замарожаныя.
Паведамляецца, што да згаданых санкцый далучыліся таксама Ісландыя, Ліхтэнштэйн і Нарвегія, якія ўваходзяць у Еўрапейскую асацыяцыю свабоднага гандлю (ЕАСГ). У ЕАСГ уваходзіць таксама Швейцарыя, якая нядаўна ўвяла свае санкцыі ў дачыненні да шэрагу беларускіх асоб.
Адзначаецца што краіны, якія далучыліся да санкцый, “забяспечаць адпаведнасць сваёй нацыянальнай палітыкі” адпаведнаму рашэнню Савета ЕС, а “Еўрапейскі саюз прымае да ведама гэтае абавязацельства і вітае яго”.
Аб аналагічным рашэнні згаданых васьмі дзяржаў (Албанія, Боснія і Герцагавіна, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Украіна і Чарнагорыя) далучыцца да новых на той момант персанальных санкцый ЕС у дачыненні да беларускіх асоб было абвешчана год таму, 22 жніўня 2023 года.
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 6 студзеня — 2 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ першыя дні студзеня, як і год таму, актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская ў студзені наведае Польшчу і Нідэрланды, выступіць на эканамічным форуме ў ДавосеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа тры кварталы 2024 года знесена 715 невыкарыстоўваемых аб'ектаў дзяржуласнасці — 53% ад планаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка