ДАІ правядзе прафілактычныя рэйды на дарогах праз аварыі з удзелам аўтобусаў
23 жніўня, Позірк. У гэтыя выхадныя супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі сумесна з Транспартнай інспекцыяй правядуць пераважна на аўтадарогах рэспубліканскага значэння прафілактычныя мерапрыемствы, паведаміў старшы інспектар па асаблівых даручэннях галоўнага ўпраўлення ДАІ МУС Павел Санкевіч.
Яго каментар апублікавала прэс-служба ведамства.
“Рэйды будуць накіраваныя на захаванне кіроўцамі аўтобусаў міжнародных зносін правілаў дарожнага руху, рэжыму працоўнага часу і адпачынку, прадухіленне ДТЗ і зніжэнне цяжару іх наступстваў”, — адзначыў прадстаўнік ДАІ.
Неабходнасць “прафілактычных мерапрыемстваў”, паводле яго слоў, прадыктаваная частымі ў жніўні аварыямі праз стомленасць кіроўцаў аўтобусаў.
Санкевіч падкрэсліў, што перавозчыкі нясуць адказнасць за жыццё і здароўе пасажыраў.
Раніцай 21 жніўня ў выніку сутыкнення фургона “Мэрсэдэс” і пасажырскага аўтобуса МАЗ на скрыжаванні аўтадарог Р-78 і Р-81 паблізу вёскі Стараволя Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці загінулі тры чалавекі. У ліку загінулых пасажыры аўтобуса (45-гадовы мужчына і 17-гадовая дзяўчына), а таксама 24-гадовы кіроўца фургона. Яшчэ 10 пасажыраў аўтобуса былі шпіталізаваныя.
Раней тэлеграм-канал “Беразіно. Навіны” паведаміў, што каля 04:30 гадзін на аўтадарозе М4, Мінск — Магілёў недалёка ад вёскі Марціянаўка ў Бярэзінскім раёне (Мінская вобласць) кіроўца аўтобуса Вільнюс — Магілёў, паводле папярэдняй інфармацыі, заснуў за рулём і з’ехаў у правы па ходзе руху кювет. У салоне знаходзіліся 19 пасажыраў. Пяць чалавек даставілі ў бальніцу, пасля абследавання іх адпусцілі дадому.
Як паведамлялася раней, заснуў за рулём кіроўца аўтобуса Масква — Брэст, які 18 жніўня ў Дзяржынскім раёне (Мінская вобласць) на аўтадарозе М1 Брэст — Мінск — мяжа РФ з’ехаў у правы па ходзе руху кювет і ўрэзаўся ў прыдарожныя дрэвы. Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, у ДТЗ пацярпела дзевяць чалавек.
Паводле даных Дзяржаўнай службы занятасці на 23 жніўня, на рынку працы Беларусі адкрыта амаль 10,5 тыс. вакансій кіроўцаў розных катэгорый.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8 кастрычніка 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка