СМІ: На волю па памілаванні выйшаў экс-вядучы БТ Лукша
23 жніўня, Позірк. Былы супрацоўнік беларускага дзяржаўнага тэлебачання, вядучы праграмы “Зона Х” на тэлеканале “Беларусь 1” Дзмітрый Лукша быў памілаваны Аляксандрам Лукашэнкам напярэдадні афіцыйнага Дня незалежнасці.
Як піша “Наша Ніва” са спасылкай на сяброў журналіста, ён і яго жонка Паліна Палавінка трапілі ў першы спіс памілаваных 18 палітвязняў (даныя праваабаронцаў; старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала казаў пра 14), якія 3 ліпеня выйшлі на волю.
24 лютага 2023 года паведамлялася, што прысуд Лукшу і яшчэ чатыром асуджаным, якія праходзілі з ім па адной справе, набыў моц.
2 снежня 2022 года Мінскі гарадскі суд прыгаварыў трох палітвязняў — Лукшу, яго жонку Палавінка, а таксама Дзяніса Яроўскага — да чатырох, двух з паловай і паўтара года калоніі агульнага рэжыму адпаведна. Таксама суд прызначыў ім буйныя штрафы.
Канстанцін Ніканараў, які праходзіў па той жа справе, асуджаны на тры гады абмежавання волі па месцы жыхарства. Яшчэ адна фігурантка справы — Анастасія Яроўская — у суд не з’явілася, яна абвешчаная ў вышук.
Суддзя Наталля Бугук прызнала Лукшу вінаватым у “дыскрэдытацыі Беларусі” (арт. 3691 КК), Палавінка і Ніканорава — у “садзейнічанні ў дыскрэдытацыі Беларусі ” (ч. 6 арт. 16 і арт. 3691). Акрамя таго, Лукша, Палавінка і Яроўскі прызнаныя вінаватымі ў “актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак” (ч. 1 арт. 342).
Яроўская абвінавачвалася па згаданай ч. 1 арт. 342, а таксама ч. 1 арт. 130 (распальванне варожасці або варажнечы) і ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацбяспецы).
Згодна з матэрыяламі справы, Лукша з дапамогай аператара “вырабіў шэраг відэаролікаў, якія змяшчаюць загадзя ілжывую інфармацыю, з мэтай дыскрэдытацыі краіны”, а яго жонка, “хаваючы твар, прадставілася грамадзянкай Сірыі, якая нібыта пражывае ў лагеры для бежанцаў у Беларусі”.
Да затрымання Лукша супрацоўнічаў з казахстанскім тэлеканалам “Хабар 24”.
Журналіста затрымалі летась у сакавіку, ягоную жонку — у чэрвені.
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8 кастрычніка 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка