Мінск 19:04

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ сем чалавек

Крыніца: pixabay.com

24 жніўня, Позірк. Яшчэ сем чалавек прызнана беларускай праваабарончай супольнасцю палітычнымі зняволенымі, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Два з іх ужо асуджаныя: Ягор Волкаў і Ігар Нажэеў.

Іх абвінавацілі ў агульнай складанасці паводле трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ва ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (342), фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці (3612), садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (3614).

Таксама статус атрымалі змешчаныя пад вартай у чаканні суда Антон Станкевіч, Аляксей Кісялёў, Наталля Жыгар, Наталля Давыдуліна і Віталь Лескавец.

У агульнай складанасці яны абвінавачваюцца паводле чатырох артыкулаў КК: у фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці (3612 ), садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (3614), праходжанні навучання або іншай падрыхтоўкі для ўдзелу ў экстрэмісцкай дзейнасці (3615), удзеле на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце ваенных дзеяннях, вярбоўцы або падрыхтоўцы асоб да такога ўдзелу (3613).

Праваабаронцы адзначаюць, што “пазбаўленне волі і крымінальная адказнасць за розную пратэстную актыўнасць выкарыстоўваецца ўладамі для падаўлення грамадскай і палітычнай актыўнасці, іншадумства і антываенных выступаў”.

Яны патрабуюць вызваліць гэтых ды іншых палітвязняў і спыніць рэпрэсіі.

Заяву падпісалі 23 жніўня праваабарончы цэнтр “Вясна” і “Прававая ініцыятыва”.

На гэты момант беларускія праваабарончыя арганізацыі прызнаюць палітвязнямі 1.371 чалавек.

Падзяліцца: