Ціханоўская: Перамога Украіны стане перамогай над цемрай і страхам
24 жніўня, Позірк. “Вашая перамога стане перамогай над цемрай і страхам. І галоўнае — над тымі, хто спрабуе скрасці вашую незалежнасць”, — напісала Святлана Ціханоўская ў звароце да прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і ўкраінскага народа з нагоды Дня незалежнасці (24 жніўня).
“Кожны дзень, ужо больш за два з паловай гады, свет становіцца сведкам вашай непахіснасці, сілы духу і адданасці барацьбе за свабоду і незалежнасць”, — адзначыла беларускі дэмакратычны лідар.
“Бясстрашна баронячы сваю краіну ад агрэсара, вы натхняеце на барацьбу многія народы, у тым ліку і беларусаў. А вашыя поспехі на полі бою і ў дыпламатыі, вашае адзінства, самаарганізацыя — ужо ўвайшлі ў падручнікі гісторыі”, — лічыць Ціханоўская.
На яе думку, “падзеі ў Курскай вобласці” (наступ украінскай арміі на тэрыторыі праціўніка) “уразілі нават самых вялікіх скептыкаў”. Таксама Украіне “ўдалося ратыфікаваць Рымскі статут — вялікі крок да аднаўлення справядлівасці, які дазволіць прыцягнуць да адказнасці вінаватых у злачынствах”.
“Ніякія захопніцкія памкненні Расіі не змогуць перамагчы ўкраінскі народ, — упэўненая дэмлідар. — Вашая адвага натхняе ўсіх нас. І я ганаруся тым, што беларускія добраахвотнікі змагаюцца поплеч з украінцамі, за нашу і вашу свабоду. Бо лёсы нашых краін узаемазвязаныя. Не будзе свабоднай Беларусі без свабоднай Украіны, а без свабоднай Беларусі не будзе бяспечнай Еўропы”.
Дагэтуль не было ніводнай афіцыйнай сустрэчы Ціханоўскай і Зяленскага. Рэдкія кантакты носяць нефармальны характар і адбываюцца на міжнародных шматбаковых мерапрыемствах. Апошні раз яны бачыліся перад самітам Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Вялікабрытаніі 18 ліпеня.
Гл. падрабязней:
- ПалітыкаВячорка: Прызнанне мяне "тэрарыстам" — гэта такая форма дыялогу ў разуменні Лукашэнкі і яго памагатыхМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Мсціславе зафіксаваны першы тэмпературны рэкорд кастрычнікаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаНа базе ЕГУ адкрылася праграма "Бізнес-эканоміка" Школы эканомікі і бізнесу BISEBМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаКарбалевіч пра прызнанне яго тэлеграм-канала "экстрэмісцкім": У маёй працы нічога не зменіццаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3 кастрычніка 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка