Развіццё стасункаў адпавядае інтарэсам народаў Беларусі і Азербайджана, лічыць Лукашэнка
26 жніўня, Позірк. Рэалізацыя “маштабных планаў па нарошчванні ўсяго комплексу” стасункаў Беларусі і Азербайджана “ў поўнай меры адпавядае інтарэсам брацкіх народаў”, заявіў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 26 жніўня з 60-годдзем Мехрыбан Аліеву — азербайджанскага першага віцэ-прэзідэнта і жонку кіраўніка дзяржавы Ільхама Аліева.
Віншавальнік, словы якога перадае яго прэс-служба, шануе “дасягнуты ўзровень партнёрства паміж Мінскам і Баку”, адзначаны “высокай ступенню ўзаемнага даверу, шчыльнымі кантактамі ў розных галінах і вялікай стратэгічнай значнасцю”.
Азербайджан, з якім рэжым Лукашэнкі імкнецца ўмацоўваць стасункі, фактычна з’яўляецца ворагам Арменіі — фармальнага саюзніка Мінска па Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) і партнёра па Еўразійскім эканамічным саюзе.
Ерэван замарозіў удзел і не выключыў магчымасці выхаду з АДКБ, абвінаваціўшы арганізацыю ў бяздзейнасці падчас карабахскага канфлікту, а асобных членаў — у тым, што яны “планавалі вайну” супраць Арменіі разам з Азербайджанам. Акрамя таго, прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян заявіў, што ні ён, ні які-небудзь іншы афіцыйны прадстаўнік краіны не паедзе ў Беларусь, пакуль ва ўладзе ў Мінску знаходзіцца Лукашэнка — праз заявы апошняга пра згаданы канфлікт на сустрэчы з Аліевым у сярэдзіне траўня.
Пасля чарговых антыармянскіх заяў Лукашэнкі ў інтэрв’ю тэлеканалу “Расія” каля беларускай амбасады пад Ерэванам 21 жніўня адбылася акцыя пратэсту, падчас якой дыпмісію закідалі яйкамі, памідорамі, бульбай. Армянскія палітыкі прапанавалі разарваць дыпламатычныя стасункі з Беларуссю.
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаРэктар МДЛУ: Мы зрабілі высновы пасля 2020 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваМінздароўя справаздачылася аб датэрміновым выкананні плану па эндапратэзаванніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла шостае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — кастрычніку 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСярод падыходаў у апазіцыйнай палітыцы становіцца бачны новы — "прымірэнне", лічыць ДракахрустМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаПра двух палонных байцоў палка Каліноўскага больш за два гады няма ніякіх звестак — камандзір ПККМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ палку Каліноўскага не ведаюць, як іх былы баец Максім Ралько апынуўся ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціха (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціхаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і міністр замежных спраў Канады абмеркавалі магчымасць выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка