Памёр яшчэ адзін пацярпелы ў аварыі ў Івацэвіцкім раёне
26 жніўня, Позірк. У рэанімацыі памёр мужчына 1973 года нараджэння, які атрымаў мноства траўм у дарожна-транспартным здарэнні на трасе Р-6 (Івацэвічы — Пінск — Столін), паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Каля 11:00 25 жніўня ў Івацэвіцкім раёне (Брэсцкая вобласць), на 42-м кіламетры згаданай аўтадарогі, аўтамабіль “Пежо 406” выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з “Пежо 5008”.
Пацярпела шэсць чалавек. 51-гадовы пасажыр “Пежо 406” загінуў на месцы, кіроўца гэтага аўтамабіля была шпіталізаваная, 2-гадовае дзіця, якое знаходзілася ў салоне, пасля аказання меддапамогі накіравалі на амбулаторнае назіранне ў паліклініку.
У бальніцу даставілі таксама кіроўцу і дзвюх пасажырак (13 і 50 гадоў) аўтамабіля “Пежо 5008”.
У адной з іх дыягнаставана спалучаная траўма (закрытая чэрапна-мазгавая траўма, разрыў брыжэйкі тонкага і тоўстага кішачніка, закрыты пералом правай ключыцы, адкрыты пералом абедзвюх лодыжак правай галёнкі з падвывіхам ступні навонкі), яна прааперыраваная.
“Пацыентам з траўмамі, якія не маюць патрэбы ў аператыўным лячэнні, аказваецца неабходная дапамога ў поўным аб’ёме ў траўматалагічным аддзяленні цэнтральнай раённай бальніцы Івацэвічаў”, — паведамляе Мінздароўя.
Паводле інфармацыі ведамства, усе пацярпелыя — жыхары Пінска (Брэсцкая вобласць).
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаВынікі-2024. Рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і атакі на журналістаў у Беларусі ў другой палове года ўзмацніліся — МЗС ГерманііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаПапулярнасць беларускага бязвізу ў жыхароў суседніх краін ЕС за год знізілася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаБольшасць дырэктараў пакуль не чакае змены эканамічнага становішча прадпрыемстваў — МінэканомікіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаУпершыню з пачатку лютага Польшча не зафіксавала спробаў незаконнай міграцыі з беларускай тэрыторыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ 2024 годзе экспартавана 1 млн кубаметраў піламатэрыялаў — кіраўнік МінлясгасаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства