Мінск 01:10

Сотавых аператараў абавязалі фінансаваць будаўніцтва новых вышак і ўвесці базавы тарыф

Фота: pixabay.com

26 жніўня, Позірк. Аператары сотавай сувязі ў абавязковым парадку павінны будуць накіроўваць частку прыбытку на будаўніцтва новых вышак, мадэрнізацыю дзеючых аб’ектаў і “іншыя меры па развіццю сетак сотавай сувязі”. Гэта прадугледжана ўказам “Аб аказанні паслуг сотавай рухомай электрасувязі”, які, паводле паведамлення прэс-службы Аляксандра Лукашэнкі, ён падпісаў 26 жніўня.

Меры дазволяць павялічыць зону пакрыцця і ўстойлівасць сігналу сеткі, гаворыцца ў рэлізе.

Таксама для павышэння даступнасці сотавай сувязі, у тым ліку ў сельскай мясцовасці, прынята рашэнне аб устанаўленні абавязковых патрабаванняў да якасці і ахопу паслуг аператараў.

“Пры парушэнні гэтых патрабаванняў сотавыя аператары будуць прыцягнуты да адказнасці”, — заяўляе прэс-служба Лукашэнкі.

Акрамя таго, указам прадугледжваецца ўвядзенне базавага сацыяльнага тарыфу для насельніцтва, кошт якога будзе знаходзіцца пад кантролем дзяржавы і стане “даступным для ўсіх катэгорый грамадзян”.

13 чэрвеня 2023 года Лукашэнка падпісаў указ, якім, у тым ліку, быў прадугледжаны “ахоп насельніцтва ў сельскай мясцовасці паслугамі сотавай сувязі і шырокапалоснага доступу да сеткі інтэрнэт”.

Падзяліцца: