Чэргі аўтобусаў на мяжы з Польшчай за чатыры дні скараціліся ўдвая
26 жніўня, Позірк. Паводле даных Дзяржаўнага памежнага камітэта, на 16 гадзін у чарзе на выезд з Беларусі ў Польшчу знаходзілася 50 аўтобусаў.
За апошні тыдзень пік на гэты час прыпаў на 22 жніўня, калі перад міжнародным пунктам пропуску Брэст сабралася 100 аўтобусаў, што было рэкордным паказчыкам.
На выходных чарга стала крыху меншай: у суботу — 77, у нядзелю — 66.
Апоўначы 26 жніўня на мяжы стаялі 85 аўтобусаў. У 14 гадзін Дзяржпагранкамітэт паведамляў ужо аб 45 транспартных сродках.
Паводле даных беларускіх памежнікаў, “калі афармленне аднаго аўтобуса будзе займаць у сярэднім 30 хвілін (звычайна 45-60 хвілін), чаканне на мяжы складзе больш за два суткі”.
Краіны ЕС закрылі частку пунктаў пропуску на граніцы з Беларуссю з-за абвастрэння адносін з Мінскам пасля падзей 2020 года.
Закрыццё сумежных пунктаў пропуску з беларускім бокам звязана сярод іншага з міграцыйным крызісам на граніцы Беларусі і краін ЕС, які прадаўжаецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.
Пасля вынясення палітычна матываванага прысуду журналісту Анджэю Пачобуту 10 лютага 2023 года Польшча на нявызначаны тэрмін закрыла адзін з двух даступных для падарожнікаў пунктаў пропуску – Баброўнікі (з беларускага боку Бераставіца). Улады Польшчы наўпрост заяўлялі, што менавіта з вызваленнем палітвязня можа быць звязанае адкрыццё пунктаў пропуску.
Пры гэтым пытанне поўнага закрыцця мяжы з Беларуссю “датычыцца двухбаковых адносін паміж краінамі”, польскі бок чакае ад Мінска супрацоўніцтва па раней агучаных патрабаваннях: спыненне міграцыйнага крызісу, вызваленне Пачобута і выдача забойцы сяржанта Матэвуша Сітэка. Аб гэтым заявіў 14 аўнуста міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Томаш Семаняк.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка