На тэрыторыю Беларусі заляцелі чарговыя беспілотнікі РФ іранскай вытворчасці — УС Украіны
26 жніўня, Позірк. У ноч на 26 жніўня ўкраінская супрацьпаветраная абарона знішчыла 99 запушчаных Расіяй ударных беспілотнікаў іранскай вытворчасці “Шахед — 131/136”, яшчэ два “перасеклі мяжу” з Беларуссю, паведаміў у сваім тэлеграм-канале камандуючы Паветраных сіл ВСУ Мікалай Аляшчук.
16 ліпеня Паветраныя сілы Украіны таксама паведамлялі, што два запушчаныя расійскім бокам беспілотнікі “Шахед” былі “лакальна страчаныя” ў паветранай прасторы Беларусі.
8 жніўня беларуская дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская паведаміла ў сацсетцы Х, што, паводле яе звестак, у ліпені па меншай меры дзевяць расійскіх беспілотнікаў “Шахед” уварваліся ў паветраную прастору Беларусі, з іх “адзін выбухнуў, другі знік, а астатнія працягнулі палёт ва Украіну”.
Якіх-небудзь пратэстаў расійскаму боку ў сувязі са згаданымі інцыдэнтамі афіцыйным Мінскам заяўлена не было.
Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка 10 жніўня абвінаваціў Украіну ў парушэнні беларускай паветранай прасторы беспілотнымі лятальнымі апаратамі і заявіў, што загадаў вярнуць войскі да паўднёвай мяжы.
Аб парушэннях паветранай прасторы беспілотнікамі з боку РФ перыядычна неафіцыйна паведамляе маніторынгавая група “Беларускі Гаюн”.
- Грамадства, ПалітыкаЗа першы тыдзень кастрычніка краіны ЕС спынілі ў 2,4 раза менш спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі, чым год тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 9 кастрычніка 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская наведае Берлін — запланаваныя сустрэчы з віцэ-канцлерам, кіраўніком МЗС, дэпутатамі Бундэстага (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8 кастрычніка 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка