Па ўсёй Беларусі дзейнічаюць забароны ці абмежаванні на наведванне лясоў — Мінлясгас
27 жніўня, Позірк. Па ўсёй Беларусі ўведзеныя абмежаванні або забароны на наведванне лясоў (днём раней свабодны доступ быў у шасці раёнах), сведчыць інтэрактыўная мапа на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.
У 34 са 118 раёнаў краіны хадзіць у лясы забаронена (на 26 жніўня — 32). У Брэсцкай вобласці гэта Іванаўскі, Лунінецкі, Пінскі, Столінскі раёны; Гомельскай — Брагінскі, Буда-Кашалёўскі, Веткаўскі, Гомельскі, Добрушскі, Ельскі, Жлобінскі, Калінкавіцкі, Кармянскі, Лельчыцкі, Лоеўскі, Мазырскі, Нараўлянскі, Рэчыцкі, Рагачоўскі, Светлагорскі, Чачэрскі, Хойніцкі; Магілёўскай — Бялыніцкі, Быхаўскі, Клімавіцкі, Касцюковіцкі, Краснапольскі, Крычаўскі, Круглянскі, Магілёўскі, Слаўгарадскі, Хоцімскі, Чавускі, Чэрыкаўскі.
У астатніх раёнах дзейнічае абмежаванне на наведванне лясоў. Абмежаванне азначае, што ў лясы нельга заязджаць на аўтамабілі і разводзіць там вогнішчы. Даступныя пешыя прагулкі і збор ягад і грыбоў.
За парушэнне пажарнай бяспекі прадугледжана адказнасць паводле арт. 15.29. КаАП (штраф для фізічных асоб — да 25 базавых велічынь, або 1.000 рублёў).
Праз гарачае надвор’е (27 жніўня ў асобных раёнах паўднёва-ўсходняй частцы Беларусі паветра прагрэецца да 33 градусаў) абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка