Лукашэнка назваў “правільным” затрыманне ў Францыі заснавальніка “Тэлеграма” Дурава
28 жніўня, Позірк. Улады Францыі “паступілі правільна”, затрымаўшы ў Парыжы расійскага прадпрымальніка, заснавальніка і кіраўніка месенджара “Тэлеграм” Паўла Дурава, заявіў Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 27 жніўня на рэспубліканскім педагагічным савеце.
“Я іх не асуджаю, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба. — Яны правільна паступаюць. Дуравы — не Дуравы… Вінаваты — ідзі адказвай. Толькі да нас навошта прад’яўляць прэтэнзіі, калі мы пачынаем сябе абараняць такімі ж метадамі, як яны?”
Лукашэнка раскрытыкаваў дэмакратычны лад заходніх дзяржаў, дзе, як ён сцвярджае, парушаюцца правы чалавека. Адпаведны светапогляд, на яго думку, настаўнікі павінны ўкладваць “у галаву школьнікам”.
“Ведаеце, дэмакратыя — гэта [калі падчас пратэстаў “жоўтых камізэлек” у Францыі] можна жанчыну галавой аб сценку, кроў хвастае ва ўсе бакі. У Амерыцы можна там чарнаскурага задушыць, і нічога не будзе”, — сказаў Лукашэнка.
Дураў, у якога ёсць французскае грамадзянства, быў затрыманы 24 жніўня ў аэрапорце Ле-Буржэ (знаходзіцца ў 12 км ад Парыжа). Паводле звестак СМІ, прычынай стала адмова месенджара ад супрацоўніцтва з праваахоўнымі органамі Францыі пры расследаванні злачынстваў, якія здзяйсняюцца з дапамогай “Тэлеграма”.
25 жніўня каманда месенджара выступіла з заявай, у якой падкрэсліла, што “Тэлеграм” выконвае законы Еўрасаюза, а мадэрацыя паведамленняў на платформе “адпавядае галіновым стандартам і пастаянна ўдасканальваецца”.
“Генеральнаму дырэктару “Тэлеграма” Паўлу Дураву няма чаго хаваць, і ён часта падарожнічае па Еўропе. Абсурдна сцвярджаць, што платформа ці яе ўладальнік нясуць адказнасць за злоўжыванне гэтай платформай. Мы чакаем хутчэйшага вырашэння гэтай сітуацыі”, — гаварылася ў заяве.
26 жніўня прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон заявіў, што затрыманне Дурава не з’яўляецца “палітычным рашэннем”.
“Я чытаю тут ілжывую інфармацыю пра Францыю пасля арышту Паўла Дурава. Францыя больш за ўсё імкнецца да свабоды выказвання меркаванняў і камунікацыі, інавацый і прадпрымальніцтва. Так і застанецца”, — напісаў Макрон у сацсетцы X (“Твітар”).
У той жа дзень пракуратура Францыі паведаміла, што ў крымінальнай справе, у рамках якой затрыманы прадпрымальнік, 12 пунктаў абвінавачвання. Сярод іх: саўдзел у адміністраванні анлайн-платформы для правядзення незаконных здзелак арганізаваных груп; адмова перадаць па запытах праваахоўных органаў інфармацыю або дакументы, неабходныя для правядзення расследавання; саўдзел у захоўванні парнаграфічнага кантэнту з непаўналетнімі; саўдзел у распаўсюдзе наркотыкаў; саўдзел у кіберзлачынствах; саўдзел у махлярстве ў складзе арганізаваных злачынных груповак; удзел у злачыннай супольнасці; адмыванне даходаў, атрыманых у выніку злачынстваў.
Тэрмін папярэдняга затрымання Дурава заканчваецца 28 жніўня.
26 жніўня прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў адмовіўся каментаваць затрыманне Дурава. Пры гэтым у падтрымку заснавальніка “Телеграма” выступілі многія расійскія палітыкі і прапагандысты, назваўшы яго затрыманне палітычным.
У 2018 годзе ўлады РФ пачалі працэс блакавання доступу да “Тэлеграма” на тэрыторыі краіны, але пасля абмежаванні былі знятыя.
У 2020 годзе падчас масавых хваляванняў у Беларусі месенджар шырока выкарыстоўваўся ўдзельнікамі акцый пратэсту і незалежнымі СМІ. Пасля падаўлення пратэстаў большасць папулярных тэлеграм-каналаў былі прызнаныя “экстрэмісцкімі”.
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка