Прадстаўнік Беларусі ў ААН заклікала “непалітызавана” ацэньваць сітуацыю з мігрантамі на мяжы з ЕС
28 жніўня, Позірк. “Непалітызавана” ацэньваць сітуацыю з мігрантамі на мяжы Беларусі з дзяржавамі Еўрасаюза заклікала пастаянны прадстаўнік беларускіх уладаў у аддзяленні ААН у Жэневе Ларыса Бельская.
Фрагменты яе выступу на пасяджэнні Камітэта ААН па правах людзей з інваліднасцю 27 жніўня апублікаваў праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Паведамляецца, што ў адказе на пытанне аб жорсткім абыходжанні з мігрантамі беларускіх сілавікоў Бельская заявіла: такія выпадкі “не зафіксаваныя, гэта не адпавядае рэчаіснасці”.
“Інтэрпрэтацыя сітуацыі на мяжы Беларусі з ЕС, на жаль, часам не адпавядае рэчаіснасці, — сказала пастаянны прадстаўнік. — Беларусь — гэта краіна транзіту. Праз Беларусь цягам апошніх некалькіх гадоў мы назіраем актыўнае перамяшчэнне ўцекачоў з азіяцкага, афрыканскага рэгіёну, з Афганістана — гэта людзі, якія ідуць у ЕС”.
Яна звярнула ўвагу на “праблему выштурхоўвання” мігрантаў назад у Беларусь памежнікамі Польшчы, Літвы і Латвіі, заявіўшы, што “якраз наадварот” яны жорстка абыходзяцца з нелегаламі.
“На жаль, загінула на тэрыторыі Беларусі 50 чалавек на працягу апошняга перыяду”, — адзначыла Бельская.
Не менш за 116 нелегальных мігрантаў, у тым ліку 15 жанчын, памерла на мяжы Беларусі з краінамі ЕС за тры гады — з вясны 2021-га па канец сакавіка 2024-га, вынікае з дакладу “Бяспечнага шляху няма. Смерці мігрант_ак на мяжы Еўрапейскага саюза і Беларусі” праваабарончай арганізацыі Human Constanta. Непасрэдна на тэрыторыі Беларусі на канец сакавіка 2024 года памерла не менш за 47 чалавек.
У дакладзе гаворыцца, што з красавіка 2022 года па верасень 2023-га Human Constanta атрымала запыты аб 54 зніклых без вестак мігрантах. Гэтая інфармацыя накіроўвалася ў Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі, аднак ведамства альбо не рэагавала на звароты, альбо “рэагавала фармальна”.
Human Constanta адзначае, што з лета 2021 года Польшча, Літва і Латвія ў дачыненні да нелегальных мігрантаў выкарыстоўваюць практыку “выштурхоўвання” назад на беларускую тэрыторыю, што, як заяўляецца, супярэчыць “праву ЕС і міжнароднаму праву”.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС працягваецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.
Пра напады на польскіх вайскоўцаў і памежнікаў нелегальных мігрантаў, якія спрабавалі трапіць у Еўрасаюз з беларускай тэрыторыі, публічна паведамлялася ў канцы траўня і пачатку чэрвеня.
6 чэрвеня стала вядома пра смерць вайскоўца 1-й танкавай брыгады Матэвуша Сітэка, параненага 28 траўня на мяжы з Беларуссю. Паводле інфармацыі Памежнай аховы Польшчы, Сітэк падвергнуўся нападу мігранта, які ў складзе вялікай групы спрабаваў незаконна перасекчы мяжу з боку Беларусі.
27 кастрычніка 2023 года, каментуючы патокі нелегальнай міграцыі з Беларусі ў краіны Еўрасаюза, Аляксандр Лукашэнка заявіў: “Мы не адстойнік, мы нікога тут лавіць не будзем. Тым больш вы (краіны Захаду. — “Позірк“.) іх паклікалі. Хай ідуць”.
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць беларусаў у Польшчы ў параўнанні з 2019 годам павялічылася больш як у пяць разоў — ЛатушкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць беларусаў у Польшчы ў параўнанні з 2019 годам павялічылася больш як у пяць разоў — Латушка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка