ВНУ недабралі 870 студэнтаў, але дадатковага набору ўпершыню за шмат гадоў не абвясцілі
27 жніўня, Позірк. Беларускія ВНУ падчас уступнай кампаніі сёлета недабралі 870 студэнтаў, паведаміў міністр адукацыі Андрэй Іванец на пашыраным педсавеце 27 жніўня з удзелам Аляксандра Лукашэнкі.
Недабор каля 500 студэнтаў, паводле слоў кіраўніка Мінадукацыі, зафіксаваны на аграрныя спецыяльнасці, каля 120 — на спецыяльнасці інжынернага профілю.
“Тое, што нам вельмі сёння трэба, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба. — Есці ўсе хочуць. Чалавека трэба накарміць, апрануць. А гэта — сельская гаспадарка. А як заўтра карміцца будзем, у што апранацца будзем? Усё ад зямлі. Чаму тут у нас недабор?”
Лукашэнка задаўся пытаннем, як Беларусь “будзе жыць без інжынераў”, бо “юрысты і гісторыкі ні электрамабілі не створаць, ні атамную станцыю не пабудуюць”.
Таксама ён спыніўся на праблеме выкладання “працоўнага выхавання”. Лукашэнка адзначыў, што прысядзібныя ўчасткі ёсць “далёка не ва ўсіх школах”. “А, можа быць, там кожнай школе, пачынаючы з ВНУ, а, можа, з Міністэрства адукацыі — кожнаму па калгасу?” — сказаў ён.
Адметна, што словы Іванца разыходзяцца з інфармацыяй, якую 7 жніўня на прэс-канферэнцыі паведаміў першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Бахановіч. Паводле яго слоў, ВНУ выканалі план па наборы.
Упершыню за шмат гадоў у Беларусі не абвешчаны дадатковы набор на бюджэтныя месцы.
У 42 ВНУ на бюджэтную форму навучання сёлета прынялі каля 33 тыс. першакурснікаў, што на 2,5 тыс. больш, чым годам раней. Заявы на паступленні падалі 40,5 тыс. чалавек.
У топ-5 самых запатрабаваных спецыяльнасцяў увайшлі “сусветная эканоміка” (БДУ; прахадны бал — 395), “стаматалогія” (БДМУ; 395), “праграмная інжынерыя” (БДУІР; 395), “эканамічная інфарматыка” (БДУ; 394), “прыкладная інфарматыка” (БДУ; 391).
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8 кастрычніка 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка