У сувязі са “шчырым раскаяннем” за 2020 год камісія Шведа дазволіла вярнуцца ў спорт футбалістам Драгуну і Хачатурану (дапоўнена)
27 жніўня, Позірк. У сувязі са “шчырым раскаяннем і прызнаннем сваіх памылак, учыненых у 2020 годзе”, спецкамісія пад кіраўніцтвам генеральнага пракурора Андрэя Шведа дазволіла зноў “дапусціць да прафесійнай дзейнасці” футбалістаў Станіслава Драгуна і Андрэя Хачатурана, паведамляе прэс-служба нагляднага ведамства.
Да такога рашэння, як заяўляецца, камісію падштурхнулі “актыўны ўдзел” згаданых спартсменаў “у значных грамадска-патрыятычных мерапрыемствах, накіраваных на падтрымку дзяржаўнага ладу, абавязацельствы выканання Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, павагі дзяржаўных сімвалаў і нацыянальных традыцый краіны, а таксама развіцця беларускага спорту і годнага прадстаўлення Рэспублікі Беларусь у спартыўных мерапрыемствах”.
36-гадовы Драгун выступаў за зборную Беларусі, правёў 68 матчаў, забіў 11 мячоў. Майстар спорту міжнароднага класа. Адзін з лепшых гульцоў у гісторыі барысаўскага БАТЭ (Мінская вобласць), дзе гуляў з 2017 года. Быў капітанам каманды. Удзельнік Алімпійскіх гульняў 2012 года ў складзе зборнай Беларусі.
У чэрвені 2023 года ў дзень 35-годдзя абвясціў аб завяршэнні футбольнай кар’еры. Паводле даных незалежных СМІ, гэта было зроблена з-за негалоснай забароны Міністэрства спорту гуляць у футбол на прафесійным узроўні ў Беларусі.
Праз некалькі дзён пасля гэтага Драгун даў прэс-канферэнцыю ў “пакаянным” жанры, заявіўшы, што спартсменам не варта “лезці ў тыя нетры, у якіх нічога не разумееш”. Ён сказаў, што ў 2020 годзе зняўся ў калектыўным відэа “Футбалісты супраць гвалту” з “мірнай мэтай, супраць гвалту з усіх бакоў”, не думаючы, што пасля яно будзе ўспрымацца “як нейкае суперапазіцыйнае”.
36-галовы Хачатуран таксама выступаў за зборную Беларусі (8 матчаў). У студзені 2021 года падоўжыў кантракт з жодзінскім клубам “Тарпеда”-БелАЗ (Мінская вобласць), дзе гуляў з 2016 года.
Як і Драгун, быў уключаны ў “чорны спіс” футбалістаў праз удзел у 2020 годзе ў запісе відэа з асуджэннем гвалту сілавікоў у дачыненні да пратэстоўцаў. Фігурантам спісу забаранілі ўдзельнічаць у матчах. У 2023 годзе ў складзе “Тарпеда” Хачатуран не правёў ніводнага афіцыйнага матчу.
Зараз выступае ў клубе першай лігі “Макслайн” (Віцебск).
У 2020 годзе 93 беларускіх футбалісты вышэйшай і першай ліг, замежных чэмпіянатаў, моладзевай і нацыянальнай зборных запісалі відэазварот, у якім асудзілі гвалт.
У 2022 годзе спартыўны партал “Трыбуна” паведамляў, што ў “чорны спіс” Мінспорту трапілі 48 футбалістаў.
У студзені гэтага года ў сувязі “са шчырым раскаяннем і прызнаннем сваіх памылак, учыненых у 2020 годзе”, спецкамісія пад кіраўніцтвам Шведа дапусціла да прафесійнай дзейнасці семярых футбалістаў з “чорнага спісу”: Аляксандра Гутара, Аляксандра Джыгеру, Уладзіслава Жука, Паўла Чыкіду, Данілу Нячаева, Іллю Бранаўца, Дзмітрыя Дудара.
Варта адзначыць, што камісія Шведа створаная для разгляду зваротаў “грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца за мяжой, па пытаннях здзяйснення імі правапарушэнняў”, пытанні спартсменаў для яе — дадатковая нагрузка.
Артыкул 41 Канстытуцыі гарантуе “права на працу як найбольш годны спосаб самасцвярджэння чалавека, гэта значыць, права на выбар прафесіі, роду заняткаў і працы ў адпаведнасці з прызваннем, здольнасцямі, адукацыяй, прафесійнай падрыхтоўкай і з улікам грамадскіх патрэбаў, а таксама на здаровыя і бяспечныя ўмовы працы”.
- Грамадства, ПалітыкаЗа першы тыдзень кастрычніка краіны ЕС спынілі ў 2,4 раза менш спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі, чым год тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 9 кастрычніка 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская наведае Берлін — запланаваныя сустрэчы з віцэ-канцлерам, кіраўніком МЗС, дэпутатамі Бундэстага (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8 кастрычніка 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка