Лукашэнка прызначыў генерала Белага начальнікам галоўнага ўпраўлення баявой падрыхтоўкі Узброеных сіл
28 жніўня, Позірк. Аб зробленых Аляксандрам Лукашэнкам кадравых перастаноўках ва Узброеных сілах (УС) паведаміла 27 жніўня яго прэс-служба.
Начальнікам галоўнага ўпраўлення баявой падрыхтоўкі УС прызначаны генерал-маёр Уладзімір Белы, які з сакавіка 2023 года займаў пасаду камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання.
Новым камандуючым войскамі Заходняга аператыўнага камандавання стаў генерал-маёр Вадзім Сураў. Да гэтага ён займаў пасаду начальніка 72-га гвардзейскага аб’яднанага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў (ваенны гарадок Печы ў Барысаве, Мінская вобласць).
На месца Сурова прызначаны палкоўнік Аляксандр Агейчык.
Белы раней служыў у Ссілах спецыяльных аперацый (ССА): быў намеснікам камандуючага, начальнікам штаба — першым намеснікам камандуючага. Пазней узначаліў факультэт Генеральнага штаба УС, стаўшы таксама намеснікам начальніка Ваеннай акадэміі.
Паводле даных праваабаронцаў і СМІ, для падаўлення мірных пратэстаў пасля выбараў у 2020 годзе ўладамі былі задзейнічаныя падраздзяленні многіх сілавых структур, у тым ліку ССА.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа літоўска-беларускай мяжы з'явіліся першыя ў новым годзе нелегальныя мігрантыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа 2024 год фізасобы прадалі наяўнай валюты амаль на 2,7 млрд долараў больш, чым купілі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі за 11 месяцаў перавысіла 660 млн долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка