Мінск 15:33

За час знаходжання Лукашэнкі ва ўладзе спажывецкія кошты выраслі больш чым у 25 тыс. разоў

Ілюстрацыйнае фота: pixabay.com

28 жніўня, Позірк. У 25.743 разы выраслі спажывецкія кошты ў Беларусі за 30 гадоў знаходжання Аляксандра Лукашэнкі ва ўладзе, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз звестак Белстата (узяты перыяд са жніўня 1994 года да ліпеня 2024-га).

Найбольшая інфляцыя была зафіксавана ў жніўні — снежні 1994 года, калі кошты выраслі ў 4,46 раза.

У пяцёрку каляндарных гадоў з самым значным ростам коштаў (снежань да снежня) увайшлі 1999-ы (у 3,51 раза), 1995-ы (у 3,44 раза), 1998-ы (у 2,82 раза), 2011-ы (у 2,09 раза) і 2000-ы (у 2,08 раза).

Для параўнання: за 30 гадоў, са жніўня 1994-га да ліпеня 2024 года, спажывецкія кошты ў Літве выраслі ў 3,3 раза, Польшчы — у 5,1 раза, Расіі — у 128,2 раза.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Гл. таксама:

За 30 гадоў кіравання Лукашэнкі курс долара вырас у 11.531 раз

Падзяліцца: