Беларус пасля адмовы ў прытулку ў Швецыі вярнуўся на радзіму і быў затрыманы — СМІ
28 жніўня, Позірк. Мужчына з Беларусі, якому міграцыйная служба Швецыі адмовіла ў прадастаўленні прытулку, затрыманы паводле палітычных матываў па вяртанні на радзіму, паведамляе Sveriges Radio.
Адзначаецца, што ён прыбыў у Швецыю з маці два гады таму. Прытулку папрасілі, бо “абодва ўдзельнічалі ў шырокамаштабных акцыях пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года”.
Паводле інфармацыі медыя, у заявах на атрыманне міграцыйнага статусу гаворыцца, што ў Беларусі супраць маці і сына распачатая крымінальная справа, і “яны баяцца, што іх пасадзяць у турму”.
Іх просьбы былі адхіленыя.
Гэта адбылося яшчэ ў 2023 годзе, а на мінулым тыдні, як сцвярджаецца, мужчыну і яго маці дэпартавалі са Швецыі ў Беларусь.
У публікацыі гаворыцца, што беларуса “арыштавалі проста на мяжы”. Пра лёс жанчыны не паведамляецца.
Адвакат Стэфан Крсціч, які прадстаўляў інтарэсы некалькіх беларускіх просьбітаў прытулку, у каментары Sveriges Radio адзначыў, што многія з суіскальнікаў “пацярпелі”, бо міграцыйная служба Швецыі “да нядаўняга часу ацэньвала іх прашэнні на падставе састарэлай інфармацыі”.
Шведскае міграцыйнае агенцтва “раней падвяргалася крытыцы за выкарыстанне састарэлай інфармацыі аб палітычных рэпрэсіях у Беларусі”, адзначаецца ў публікацыі. Пры гэтым у лютым гэтага года былі апублікаваныя новыя звесткі, якія “ясна паказваюць, як узмацніліся рэпрэсіі [у Беларусі] і як людзі ўсё яшчэ падвяргаюцца пакаранню за ўдзел у пратэстах чатыры гады таму”.
5 жніўня ў Вільнюсе на дадатковым мерапрыемстве канферэнцыі “Новая Беларусь” прадстаўнік “народнай амбасады” ў Швецыі Дзмітрый Васерман паведаміў, што летась больш за сто беларусаў запыталі статус уцекача ў Швецыі, далі яго толькі тром.
“Гэта не азначае, што ўсіх астатніх высылаюць у Беларусь, паколькі некаторыя абскарджваюць [судовыя рашэнні], некаторыя едуць у іншыя краіны, і гэтак далей”, — падкрэсліў ён.
Рашэнне праблем са статусам бежанца Васерман назваў “вельмі балючым аспектам” для беларусаў у Швецыі.
“З аднаго боку, Швецыя вельмі падтрымлівае беларускі дэмакратычны рух, мы гэта ведаем, — адзначыў спікер. — З іншага боку, Швецыя вядзе з 2015 года вельмі рэстрыктыўную міграцыйную палітыку, таму большасць беларускіх уцекачоў не атрымлівае [адпаведнага] статусу”.
Паводле яго слоў, “нягледзячы на добрыя адносіны з палітыкамі”, вырашаць гэтае пытанне на палітычным узроўні “вельмі складана”, паколькі ў Швецыі “ўрад не можа патэлефанаваць міграцыйнаму агенцтву, таму што яно незалежнае”.
Васерман таксама паведаміў, што ў лютым Швецыя абнавіла інфармацыю пра Беларусь. “Для нас, якія варацца ў гэтым, [аб сітуацыі ў Беларусі] усё зразумела. Замежнікам жа, калі яны бачаць карцінку разгону дэманстрацый, здаецца, што ціск з боку ўладаў вялікі, а калі яны не бачаць карцінку, здаецца, што ціск маленькі. А тут контрінтуітыўна — карцінкі няма, а ціск толькі павялічваецца. Гэта тое, што трэба было данесці, вынікам стала змяненне інфармацыі аб краіне”, — адзначыў ён.
Міністр замежных спраў Швэцыі Тобіяс Більстрэм, адказваючы на пытаньне “Позірку“ 6 лістапада 2023 году ў Вільнюсе, заявіў, што ведае пра праблему з атрыманьнем беларусамі статусу ўцекача ў яго краіне, але прызнаў, што нічога ня можа зрабіць.
“Я быў міністрам міграцыі, таму тэма мне блізкая. Важна памятаць, што ў Швецыі міністры не маюць права казаць што-небудзь аб індывідуальных выпадках. Палітыка міграцыі знаходзіцца ў кампетэнцыі Шведскага міграцыйнага агенцтва — гэта незалежны орган, які працуе незалежна ад урада. Ён прымае рашэнні, якія пацвярджаюцца судом”, — сказаў ён.
Праз тры тыдні, 30 снежня, стала вядома, што Швецыя адмовілася даць палітычны прытулак Канстанціну Сярогіну — аператару некалі папулярнага відэаблогера, а цяпер палітвязня Сяргея Ціханоўскага, мужа беларускага дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаВынікі-2024. Рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і атакі на журналістаў у Беларусі ў другой палове года ўзмацніліся — МЗС ГерманііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаПапулярнасць беларускага бязвізу ў жыхароў суседніх краін ЕС за год знізілася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаБольшасць дырэктараў пакуль не чакае змены эканамічнага становішча прадпрыемстваў — МінэканомікіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаУпершыню з пачатку лютага Польшча не зафіксавала спробаў незаконнай міграцыі з беларускай тэрыторыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ 2024 годзе экспартавана 1 млн кубаметраў піламатэрыялаў — кіраўнік МінлясгасаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства