Наяўныя рэсурсы хатніх гаспадарак выраслі ў другім квартале на 7,9%
28 жніўня, Позірк. Наяўныя рэсурсы хатніх гаспадарак за другі квартал 2024 года выраслі на 7,9%, сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
У красавіку — чэрвені 2024 года наяўныя рэсурсы ў разліку на хатнюю гаспадарку склалі 2.397,7 рубля (у студзені — сакавіку — 2.221,4), у тым ліку ў гарадах і пасёлках гарадскога тыпу — 2.524,5 рубля (2.343,5; +7,7%), сельскіх населеных пунктах — 1.988,8 рубля (1.824,7; +9%).
Раней Белстат адзначаў, што рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва (даходы з улікам інфляцыі) у студзені — чэрвені 2024 года павялічыліся на 9,6% у параўнанні з аналагічным перыядам 2023-га.
Паводле звестак афіцыйнай статыстыкі, у 2023 годзе рэальныя даходы выраслі на 6,3% (пры плане ўладаў 4,1%), у 2022-м было адзначана скарачэнне на 3,6% (пры плане павялічыць іх на 2%).
Паводле найважнейшых прагнозных (дэ-факта планавых) параметраў развіцця краіны на 2024 год, рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва павінны вырасці на 3,5%.
Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Беларусі ў ліпені 2024 года склала 2.355,1 рубля — на 85,1 рубля больш (+3,7%), чым у чэрвені (2.270.
Па гэтым паказчыку традыцыйна лідзіруе Мінск — 3.103, 5 рубля (у чэрвені — 3.020,8; +2,7%). У Мінскай вобласці яна склала 2.407,2 (2.270,2; +6%), Гродзенскай — 2.136,9 (2.041,3; +4,7%), Гомельскай — 2.137,6 (2.063,9; +3,6%), Брэсцкай— 2.091,8 (2.014,5; +3,8%), Віцебскай — 2.008,2 (1.948,8; +3%), Магілёўскай — 1.981,7 (1.923,3; +3%).
- Грамадства, ПалітыкаЗа першы тыдзень кастрычніка краіны ЕС спынілі ў 2,4 раза менш спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі, чым год тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 9 кастрычніка 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская наведае Берлін — запланаваныя сустрэчы з віцэ-канцлерам, кіраўніком МЗС, дэпутатамі Бундэстага (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8 кастрычніка 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка