Баркоўскі: Ключавая праблема беларускай навукі і адукацыі — у жаданні дзяржавы ўмешвацца і кантраляваць
28 жніўня, Позірк. Ключавая праблема беларускай навукі і адукацыі палягае не ў “састарэласці матэрыяльнага фонду”, а ў “жаданні дзяржавы ў ручным рэжыме ўмешвацца і кантраляваць дзейнасць навукоўцаў”, заявіў намеснік прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) Павел Баркоўскі, рэагуючы на планы ўладаў давесці беларускую адукацыю да сусветнага ўзроўню.
Баркоўскі, якога цытуе прэс-служба АПК, адзначыў, што на рэспубліканскім педагагічным савеце 27 жніўня “галоўны ідэолаг беларускай адукацыі і самапрызначаны прэзідэнт рытуальна змагаўся з бясконцай папяровай справаздачнасцю школьных настаўнікаў і агучыў амбіцыйную задачу збудаваць найноўшы беларускі адукацыйны хаб з сучасным кампусам і абсталяваннем”, каб зрабіць “не горш за Гарвард”.
“Каб таленавітыя беларускія навучэнцы не разбягаліся, як яго сын Мікалай, па ўсім свеце дзеля лепшай адукацыі і працаўладкавання, а заставаліся. Менавіта так Лукашэнка бачыць вырашэнне сістэмнага крызісу, у якім аказалася беларускія адукацыя і навука”, — адзначыў удельнік кабінету.
Паводле яго слоў, крызіс беларускай адукацыі і навукі “не вырашыць сучаснымі будынкамі і тэхналагічным рыштункам, які яшчэ трэба ўмудрыцца знайсці з улікам санкцый і абмежаванасці кітайскіх і расійскіх аналагаў”.
Сённяшні падыход дзяржавы выключае “стварэнне сучаснага адукацыйнага хаба сусветнага ўзроўню”, перакананы Баркоўскі, бо ў Беларусі “ажыццяўляецца жорсткі кантроль за тэмамі Акадэміі навук”, “фінансаванне атрымліваюць толькі пэўныя тэмы і праекты”, нелаяльных навукоўцаў “выціскаюць цэлымі лабараторыямі ці навуковымі школамі са сцен акадэмічных устаноў”, а на адміністрацыйных пасадах “пакідаюць выключна адданых чыноўнікаў-бюракратаў”.
“Каб прэтэндаваць на беларускі Гарвард ці Ель, трэба глядзець не на сцены і прыборы, а на якасць навуковых і педагагічных кадраў, ствараць умовы для свабоднай даследчай працы студэнтаў і аспірантаў”, — падкрэсліў намеснік прадстаўніка АПК нацадраджэнні.
Менавіта гэта, дадаў ён, а таксама “сучасныя падыходы да арганізацыі ўніверсітэцкіх і агулам акадэмічных форм жыцця”, змагло б “вярнуць Беларусь у шэрагі краін з высокім узроўнем адукацыі і навукі”.
“Але пакуль маем тое, што маем. Кепская палітыка вядзе да дрэннай адукацыі. І прыгожымі словамі гэта не змяніць. Трэба мяняць саму сістэму. Капітальна”, — заявіў Баркоўскі.
Аляксандр Лукашэнка на рэспубліканскім педсавеце напярэдадні заявіў, што ў Беларусі “самым сур’ёзным чынам” узяліся за навуку. Улады, паводле яго слоў, спрабуюць “практычна на маршы пераарыентаваць працу Нацыянальнай акадэміі навук (НАН), скіраваўшы сілы і веды на рэалізацыю перспектыўных навукаёмістых праектаў”.
“Міністр далажыў пра вынікі праверкі дзейнасці ВНУ і рэктараў, праведзенай на маё даручэнне. Але я вам скажу, што гэта толькі пачатак і адсядзецца нікому не ўдасца. Мы маем намер самым бескампрамісным чынам навесці парадак ва ўніверсітэтах”, — сказаў Лукашэнка.
18 чэрвеня ён падпісаў распараджэнне аб стварэнні працоўнай групы па аналізе дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук. Першае пасяджэнне групы, у якое ўвайшло 14 чалавек, адбылося праз тыдзень, 25 чэрвеня, пад старшынствам кіраўніка Камітэта дзяржкантролю Васіля Герасімава. Ёй належыць вывучаць пытанні практыкаарыентаванасці і рэзультатыўнасці навуковых даследаванняў і распрацовак навукоўцаў, іх укаранення ў эканоміку і сацыяльную сферу; імпартазамяшчэння; экспарту навукова-тэхнічнай прадукцыі.
Праз месяц, 30 ліпеня, Лукашэнка патлумачыў, чаму было вырашана стварыць гэтую групу. Паводле яго слоў, НАН апошнім часам “дапускала сур’ёзныя пралікі”.
Пасля падзей 2020 года рэпрэсіі закранулі ў тым ліку сферу навукі і адукацыі. Пераслед зазналі студэнты, прадстаўнікі акадэмічнай супольнасці, навукоўцы; многія былі адлічаныя або звольненыя, пазбаўленыя волі, вымушана пакінулі краіну. Ва ўніверсітэтах з’явіліся прарэктары па бяспецы і кадрах, якія фактычна адказваюць за палітычную лаяльнасць у ВНУ. У школах сталі масава ствараць “класы вайскова-патрыятычнай накіраванасці”. Не працягнулі ліцэнзіі большасці прыватных школ, спыняюць працу нешматлікія недзяржаўныя ВНУ.
Дэмакратычныя сілы ўвесь час лабіююць за мяжой адкрыццё адукацыйных праграм для беларускіх студэнтаў, якія былі вымушаныя выехаць з краіны. У траўні АПК паведаміў, што ў навукоўцаў паўстала ідэя стварэння Беларускага даследчага ўніверсітэта. Ён задуманы як інтэлектуальны цэнтр, здольны стымуляваць пераўтварэнні ў сістэме адукацыі і грамадстве.
Дарадца Ціханоўскай: Пераадоленне крызісу ў навуцы павінна пачынацца з вызвалення навукоўцаў і выкладчыкаў
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаДзеці з вайскова-патрыятычных клубаў "у адказны момант" могуць дапамагчы сілавікам — ідэолаг МУСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа месяц у Беларусі стала на 8,8 тыс. работнікаў больш, але іх колькасць не дасягнула ўзроўню жніўня (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23–25 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаСледчы камітэт: Складана пракантраляваць усёМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаУ Іране лічаць Беларусь ключавым пастаўшчыком тэхнікі для горназдабыўной прамысловасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка