Праваабаронца Леанід Судаленка ў вышуку ў Беларусі
28 жніўня, Позірк. Асуджанага завочна праваабаронцу Леаніда Судаленку аб’явілі ў вышук у Беларусі. Ягоныя фота размешчаны на стэндах “Іх шукае міліцыя” ў Гомелі, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
“Рэпрэсіі супраць мяне як праваабаронцы пачаліся за абарону і дапамогу пратэстоўцам 2020 года. Тады беларусы па ўсёй краіне выйшлі бараніць Канстытуцыю, а рэжым адказаў небывалым гвалтам і рэпрэсіямі. У выніку закрытага і несправядлівага суда мяне таксама кінулі ў турму. На волі я не замоўк, стаў публічным, каб тэма рэпрэсій, умоваў утрымання палітвязняў у беларускіх турмах як мага шырэй разыходзілася па свеце”, — пракаментаваў Судаленка.
У выпадку вяртання ў краіну яго “тут жа арыштуюць з вялікай рызыкай падвергнуць катаванням, жорсткаму, бесчалавечнаму і зневажальнаму абыходжанню”, лічыць праваабаронца: “І наш адказ павінен быць наступны: нас не трэба шукаць, вярніце ў краіну канстытуцыйную законнасць і разам з ёй вернемся і мы”.
Леанід Судаленка — трэці беларускі праваабаронца, аб’яўлены ў краіне ў вышук пасля Ігара Казмерчака з Оршы (Віцебская вобласць) і Алены Маслюковай са Светлагорска (Гомельская).
17 чэрвеня Судаленка завочна прыгавораны Гомельскім абласным судом да пяці гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму. Ён таксама мусіць выплаціць штраф у памеры 650 базавых велічыняў (26 тыс. рублёў). Праваабаронцу абвінавачвалі паводле ч. 1 і 2 арт. 3614 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
20 чэрвеня праваабарончы цэнтр “Вясна” запатрабаваў адмяніць вынесены прысуд.
Судаленка — былы палітвязень. У рамках першай крымінальнай справы ён быў затрыманы 18 студзеня 2021 года, абвінавачаны ў “арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак”, “падрыхтоўцы асоб для ўдзелу ў такіх дзеяннях, а таксама іх фінансаванні або іншым матэрыяльным забеспячэнні” (ч. 1 і 2 арт. 342 КК).
3 лістапада 2021 года суд Цэнтральнага раёна Гомеля (суддзя Сяргей Салоўскі) прыгаварыў яго да трох гадоў зняволення ва ўмовах агульнага рэжыму. Ён вызваліўся пасля адбыцця пакарання ў ліпені 2023 года і пакінуў краіну.
17 студзеня 2024 года Камітэт па правах чалавека (КПЧ) ААН даслаў Судаленка рашэнне наконт скаргі аб сістэматычных парушэннях недатыкальнасці яго прыватнага жыцця, гарантаванага арт. 17 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.
Судаленка звяртаўся ў КПЧ наконт паглыбленых надглядаў на мяжы і існавання “палітычнага спісу” ў памежнікаў у 2015 годзе. Скарга была прынята ў 2017 годзе.
КПЧ прыйшоў да высновы, што кожны чалавек павінен мець права ведаць якія персанальныя дадзеныя і для якіх мэт захоўваюцца ў аўтаматычных базах дзяржаўных органаў. Таксама кожны павінен мець магчымасць высветліць, якія дзяржорганы кантралююць ці могуць кантраляваць персанальныя даныя і іх адпаведнасць рэчаіснасці.
Згодна з рашэннем, беларускі ўрад павінен забяспечыць пацярпеламу эфектыўную прававую абарону, уключаючы поўную кампенсацыю ўрону і любых расходаў, якія ён меў. Беларусь абавязана таксама прыняць захады для папярэджання аналагічных парушэнняў у будучыні.
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаВынікі-2024. Рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і атакі на журналістаў у Беларусі ў другой палове года ўзмацніліся — МЗС ГерманііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаПапулярнасць беларускага бязвізу ў жыхароў суседніх краін ЕС за год знізілася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаБольшасць дырэктараў пакуль не чакае змены эканамічнага становішча прадпрыемстваў — МінэканомікіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаУпершыню з пачатку лютага Польшча не зафіксавала спробаў незаконнай міграцыі з беларускай тэрыторыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ 2024 годзе экспартавана 1 млн кубаметраў піламатэрыялаў — кіраўнік МінлясгасаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства