Мінск 20:22

На лінейках 2 верасня ва ўсіх мінскіх школах будуць прысутнічаць супрацоўнікі МУС

Фота: onliner.by

30 жніўня, Позірк. У сувязі з пачаткам новага навучальнага года сталічная міліцыя “ўзмоцніць меры бяспекі”, на святочных лінейках 2 верасня ў школах і гімназіях будуць прысутнічаць супрацоўнікі Міністэрства ўнутраных спраў, паведамляе прэс-служба УУС Мінгарвыканкама.

Меры анансаваныя “ў мэтах папярэджання супрацьпраўных праяў”, сярод іншага, як заяўляецца, дарожную бяспеку паблізу навучальных устаноў забяспечаць экіпажы ДАІ.

Пад “асаблівы кантроль” будзе ўзятая прылеглая да навучальных устаноў тэрыторыя, месцы масавага адпачынку грамадзян, паркі і скверы.

У Мінску налічваецца 241 установа сярэдняй адукацыі (школы і гімназіі).

Падзяліцца: