Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ пяць чалавек
30 жніўня, Позірк. Беларуская праваабарончая супольнасць 30 жніўня прызнала палітычнымі зняволенымі яшчэ пяць чалавек, вынікае з сумеснай заявы на сайце цэнтра “Вясна”.
Адпаведны статус нададзены ўзятыя пад варту або прыгавораныя да пазбаўлення волі Кацярына Мендрык, Ксенія Суша, Іна Плахатнюк і Ігар Мельнікаў (усе з’яўляюцца фігурантамі спраў паводле арт. 3614 КК — “садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці”), а таксама Леанід Козыр (арт. 3612 — “фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці”, арт. 3613 — “удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу”).
Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць іх і іншых палітвязняў, а таксама спыніць рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.
Аўтары заявы ў чарговы раз канстатавалі, што ўлады выкарыстоўваюць “пазбаўленне волі і крымінальную адказнасць” за розную пратэстную актыўнасць “для задушэння грамадскай і палітычнай актыўнасці, іншадумства і антываенных выступаў”.
“Крымінальнае заканадаўства ў 2021 годзе было значна больш жорсткім і дапоўненым новымі складамі злачынстваў, якія выкарыстоўваюцца ўладамі выключна ў мэтах палітычных рэпрэсій, — гаворыцца ў дакуменце. — МУС і КДБ у пазасудовым парадку адвольна прызнаюць экстрэмісцкімі групы грамадзян, аб’яднаных грамадскімі ці палітычнымі інтарэсамі, якія крытыкуюць дзеянні ўладаў і патрабуюць змен у дзяржаве і праводзімай ёй палітыцы, таксама экстрэмісцкімі фарміраваннямі прызнаныя некаторыя СМІ. Гэта ў сваю чаргу адкрывае шлях да адвольнага прыцягнення да крымінальнай адказнасці і пазбаўлення волі іх удзельнікаў і рэспандэнтаў у якасці непрапарцыйнай меры абмежавання права на асацыяцыю і свабоды выказвання меркаванняў”.
Апрача “Вясны” заяву падпісалі “Прававая ініцыятыва”, Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Lawtrend.
На 30 жніўня праваабаронцы прызнаюць палітвязнямі 1.376 чалавек. Пры гэтым людзей, якія зазналі ў той ці іншай форме рэпрэсіі, значна больш.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская ў парламенце Нарвегіі заклікала змагацца за беларускіх палітвязняўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка"Белпошта" плануе запусціць свой маркетплейс у 2025 годзеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ "Белтэлекама" самая вялікая ў Еўропе пляцоўка інтэрактыўнага ТБ, сцвярджае намеснік кіраўніка прадпрыемстваМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаДабравольскі: Замест абвінавачванняў супраць "Платформы 2025" рэкамендуем правесці справядлівыя выбарыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+